Вы тут

Павел Лёгкі: Мінінфарм большасць сваіх конкурсаў перадасць іншым ведамствам


Міністэрства інфармацыі сканцэнтруецца на меншай колькасці конкурсаў, астатнія перадасць ведамствам. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, інфармуе БЕЛТА.


«Мы налічылі 22 конкурсы, арганізатарамі якіх з’яўляемся. На наступны год хочам, каб засталося не больш за 6. Міністэрства інфармацыі сканцэнтруецца на меншай колькасці праектаў, што дасць магчымасць узняць іх на больш высокі ўзровень, — адзначыў намеснік міністра. — Многія конкурсы у нас носяць ведамасны характар, іх плануем цалкам перадаць ведамствам. Мы заўсёды гатовы падставіць плячо нашым сілавым структурам, але не заўсёды ёсць магчымасць максімальна эфектыўна і поўна ўключыцца ў арганізацыю іх конкурсаў».

Змяненні звязаны ў тым ліку з тым колькасцю работ, якія прыходзяць на конкурсы. «Напрыклад, у гэтым годзе на рэспубліканскі творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!» паступілі 142 праекты, 120 з якіх — ад рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі», — дадаў першы намеснік міністра.

Па словах Паўла Лёгкага, абавязкова застануцца конкурсы «Моцная сям’я, моцная дзяржава», «Жніво: і хлебам адзіныя», а таксама «Пад знакам Года малой радзімы!»

Прэв’ю: grantist.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.