Вы тут

КДБ завяршыў папярэдняе расследаванне справы ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка


Следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менеджэраў ААТ «Белгазпрамбанк», паведамілі на сайце Камітэта.


«Арганізатару злачыннай дзейнасці, былому старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктару Бабарыка прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна» — паведамілі ў КДБ.

Намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойка і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралёту прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь.

Заснавальніку ТАА «Актыўлізінг» Віктару Кабяку прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры).

Крымінальная справа прад'яўлена абвінавачаным і іх абаронцам для азнаямлення.

Усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем В.Бабарыкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».