Вы тут

Беларусь і Калужская вобласць падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2021-2023 гады


Навука і тэхналогіі, машынабудаванне, АПК, медыцына і ахова здароўя, ІКТ, нафтахімія і будаўніцтва — прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бліжэйшыя гады для беларускіх і калужскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Пра гэта гаворыцца ў новай праграме супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Калужскай вобласцю вобласці Расіі, якую падпісалі па выніках пятага пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Калужскай вобласці Расіі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. 


Згодна з дакументам, плануецца актывізаваць навукова-тэхнічнае і супрацоўніцтва паміж ВНУ, арганізаваць абмен інфармацыяй у галіне інавацый і высокіх тэхналогій па напрамках, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць. Акрамя таго, мяркуецца сумесны ўдзел бакоў у рэалізацыі праграм і праектаў абнаўлення ліфтавога абсталявання і рухомага саставу гарадскога пасажырскага транспарту ў Калужскай вобласці, продаж аўтобусаў ААТ «МАЗ», электратранспарту вытворчасці ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу Белкамунмаш», а таксама прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў станкабудаўнічай, металаапрацоўчай, электратэхнічнай і іншых галін прамысловасці.

Калужская вобласць з’яўляецца даўнім і важным гандлёвым партнёрам Беларусі. За студзень-верасень 2020 года тавараабарот Беларусі і Калужскай вобласці склаў 412 млн долараў ЗША. Асноўныя пазіцыі экспарту — металаканструкцыі з чорных металаў, лекавыя сродкі, драты ізаляваныя і кабелі, сельскагаспадарчая прадукцыя, аўтамабілі грузавыя і інш.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за развіццё супрацоўніцтва з Калужскай вобласцю Расійскай Федэрацыі прызначаны адказным Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. У Калужскай вобласці адказным за супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь вызначаны намеснік губернатара Уладзімір Папоў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.