У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі мінскае «Дынама» прыме барысаўскі БАТЭ. Гульня пройдзе 28 лістапада на стадыёне «Дынама». Матч пройдзе без гледачоў, паведамляе by.tribuna.com.
Мінскі клуб дагэтуль запрашае заўзятараў на матч, аднак анлайн-старонка пакупкі білетаў не загружаецца.
Адзначым, што перад апошнім турам на залатыя медалі чэмпіянату прэтэндуюць БАТЭ і «Шахцёр». Пры перамозе БАТЭ становіцца чэмпіёнам краіны ў любым выпадку. У іншых выпадках шанцы на першае месца з’яўляюцца ў салігорскага клуба.
Мінскае «Дынама» пры спрыяльных абставінах можа падняцца на 3-е месца.
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.