Вы тут

У Музеі гісторыі беларускага кіно стартуе рэтраспектыва, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу


Да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Музей гісторыі беларускага кіно пакажа персанальную рэтраспектыву «Быў. Ёсць. Буду», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Праграма пачнецца 25 лістапада і будзе доўжыцца да 4 снежня.


Рэтраспектыва ўключае 19 мастацкіх, анімацыйных і дакументальных фільмаў. Гледачу пакажуць кіно і тэлеверсіі твораў Уладзіміра Караткевіча, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай культуры. Гэта «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямлiўся Ў Гароднi», «Чорны замак Альшанскі», «Мацi ўрагану», «Ладдзя роспачы», якія ў розныя гады былі створаны на кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама гісторыка-прыгодніцкі фільм «Сівая легенда», які пагружае ў часы Рэчы Паспалітай.

— Мы пастараліся максімальна насыціць праграму дакументальнымі стужкамі, у якіх дэталёва і беражліва асвятляецца асоба Уладзіміра Караткевіча, — сказаў кіраўнік музея Ігар Аўдзееў. — «Святло Караткевiча», «Быў. Ёсць. Буду», «Рыцар i слуга Беларусi», «Акафiст Уладзiмiр» — у гэтых фільмах-даследаваннях беларускіх кінематаграфістаў зроблена спроба вызначыць грамадска-культурнае значэнне пісьменніка ў кантэксце краіны і эпохі. Стужкі нібы уваскрашаюць Уладзіміра Сямёнавіча, паказваюць яго шлях ад настаўніка сельскай школы да класіка.

Яшчэ адна асаблівасць рэтраспектывы — паказ таго, як здымаліся карціны «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi», «Чорны замак Альшанскі», а таксама дэманстрацыя стужак Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, створаных па сцэнарах Уладзіміра Караткевіча.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.