Вы тут

Міжнародны фестываль «Тэатральны куфар, БДУ-2020» адкрыецца 2 снежня


Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ — 2020» адкрые 17-ы сезон. Старт будзе дадзены 2 снежня, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Сёлета мерапрыемства прымеркуюць да 100-годдзя авангарднага мастацкага аб'яднання УНОВІС, створанага Казімірам Малевічам у Віцебску. Звыш 100 артыстаў з Беларусі, Расіі, Ірана і Бразіліі пакажуць 12 аматарскіх і прафесійных спектакляў. Асноўныя тэатральныя дзеянні разгорнуцца з 2 па 5 снежня на сцэнах Мінска. Трансляцыя замежных пастановак пройдзе ў анлайн-фармаце на YouTube-канале фестывалю.

Адкрые фестывальную праграму 2 снежня небалет «Уна дачка Казіміра» ў выкананні маладзёжнага тэатра «Кола» Цэнтра культуры «Віцебск». Спектакль пабудаваны на асацыяцыі з супрэматычным балетам. Гледачы будуць назіраць падчас прадстаўлення пераўвасабленне акцёраў у арт-аб'екты.

У першы дзень фестывалю Народны студэнцкі драматычны тэатр «На балконе» БДУ пакажа спектакль «Балладзіна» аб запале, амбіцыях і расчараваннях па матывах п'ес паэта і драматурга Юліуша Славацкага (вул. Кастрычніцкая, 19, арт-прастора Hide). Пачатак у 20.00. Таксама 5 снежня тэатр БДУ выступіць з прэм'ерай «Азірніся ў гневе» па твору Джона Осбарна (вул. Кастрычніцкая, 19, арт-прастора Hide). Пачатак у 18.00. Рэжысёрам пастановак выступае Андрэй Саўчанка.

Па традыцыі ў фестывалі ўдзельнічаюць і прафесійныя калектывы. У іх ліку «Тэатр дакумента Ганны Сулімы» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яго артысты падрыхтавалі 4 снежня дакументальны перформанс «Запісная» (вул. Кастрычніцкая, 19, арт-прастора Hide). Пачатак у 18.00. У аснову пастаноўкі лёг унікальны дакумент, няскончаны дзённік вязня гета г. Гродна, датаваны ад 12 лютага па 8 красавіка 1943 года. Зараз гэты гістарычны дакумент захоўваецца ў Ватыкане.

Тэатральнае майстэрства пакажуць юныя акцёры дзіцячай тэатральнай майстэрні «АГА» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Рабяты выступяць 5 снежня са спектаклем «Птушкі» (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 16.00. На пастаноўку запрашаюцца гледачы ад шасці гадоў.

Сёлета вызначаць толькі ўладальніка Гран-пры «Тэатральнага куфара, БДУ-2020». У галасаванні возьмуць удзел гледачы шляхам запаўнення бюлетэняў пасля прагляду спектакля.

Уваход на ўсе прагляды фестывалю вольны па папярэдняй рэгістрацыі па тэл.: 8 (017) 209 54 69 або на сайце.

Усе паказы пройдуць з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый.

Фестываль «Тэатральны куфар» праводзіцца ў БДУ з 2004 года. Штогод на мерапрыемства збіраецца да 20 тэатраў, больш за 250 удзельнікаў з розных краін свету, 12 000 гледачоў. За гады існавання ў фестывалі прынялі ўдзел 230 тэатраў з 65 краін свету.

Фестываль адзіны ў Беларусі мае статус міжнароднага, з 2006 года ўваходзіць у склад Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў, з 2008 года – у выканаўчы камітэт асацыяцыі.

У 2011 годзе ўключаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у афіцыйны рэестр фестываляў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе прызнаны «Брэндам года» і становіцца арганізатарам найбуйнейшага сусветнага тэатральнага кангрэса пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA).

Па выніках высокай арганізацыйнай культуры «Тэатральны куфар БДУ» тройчы намінаваны на спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Праграму фестывалю можна паглядзець па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.