Вы тут

Пашынян: галоўнае пытанне - забяспечыць стабільнасць у Нагорным Карабаху


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян лічыць, што на гэты момант галоўнае пытанне — забяспечыць стабільнасць у Нагорным Карабаху і ў рэгіёне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю ТАСС, піша БелТА.


«Я думаю, на гэты момант галоўнае пытанне — забяспечыць стабільнасць у Нагорным Карабаху і ў рэгіёне, забяспечыць бяспеку грамадзян Нагорнага Карабаха. І я спадзяюся, што расійскія міратворцы будуць дзейнічаць паспяхова і змогуць рэальна ўвасобіць у жыццё гэту місію», — сказаў Нікол Пашынян.

Прэм’ер-міністр Арменіі лічыць, што знаходжанне расійскіх міратворцаў у Карабаху не абмяжуецца адным 5-гадовым тэрмінам. «За 5-гадовы тэрмін, вядома, трэба паспець стварыць гарантыі бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Але, паколькі карабахскі канфлікт зацяжны, я не думаю, што знаходжанне расійскіх міратворцаў абмяжуецца 5-гадовым тэрмінам», — заявіў Нікол Пашынян.

Ён падкрэсліў, што размяшчэнне ў раёне Нагорнага Карабаха расійскіх міратворцаў — гэта пытанне палітычнага пагаднення, якое было дасягнута і сфармулявана ў сумеснай заяве кіраўнікоў Расіі, Арменіі і Азербайджана 9 лістапада. Паводле слоў Нікола Пашыняна, пяцігадовы тэрмін — пачатак працэсу. Гэты перыяд можа аўтаматычна прадаўжацца.

Нікол Пашынян спадзяецца на хуткае аднаўленне поўнай працаздольнасці Мінскай групы АБСЕ для прадаўжэння перагавораў наконт Нагорнага Карабаха. «Я ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Расіі, — сказаў Нікол Пашынян. — Нядаўна ў нас адбылася тэлефонная размова з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. У Злучаных Штатах, вы ведаеце, выбарчы працэс. Спадзяюся, што поўная працаздольнасць сустаршынства Мінскай групы АБСЕ адновіцца вельмі хутка».

У той жа час, паводле яго слоў, на гэты момант ёсць больш аператыўныя пытанні, якія павінны вырашацца. «Я маю на ўвазе поўны абмен палоннымі, утрымліваемымі асобамі. Ёсць пытанне аб прапаўшых без вестак, ёсць пытанне абмену целамі загінулых. Я думаю, на гэты момант мы павінны сканцэнтравацца менавіта на такіх пытаннях», — лічыць Нікол Пашынян.

Прэм’ер-міністр Арменіі ўпэўнены, што да канца гэтага года большасць жыхароў Нагорнага Карабаха, у тым ліку раёнаў, якія перайшлі пад кантроль азербайджанскага боку, вярнуцца ў свае дамы. «Мы штодзень працуем над гэтай тэмай, і я ўпэўнены, што нам удасца стабілізаваць сітуацыю, — заявіў ён. — 25 тыс. жыхароў Нагорнага Карабаха ўжо вярнуліся, і мы ўпэўнены, што да канца года большасць жыхароў вярнуцца. І вядома, мы збіраемся стварыць усе неабходныя ўмовы для гэтага».

«Мы прынялі ўжо канкрэтныя рашэнні, і гэтыя рашэнні датычацца фінансавай падтрымкі тых людзей, якія ў гэтым маюць патрэбу, — прадоўжыў ён. — Ужо дзве праграмы прыняты, на працягу бліжэйшых дзён будуць прыняты яшчэ пяць сацыяльных праграм. Вядома, ёсць вельмі многія дамы, якія былі разбураны, і трэба пачаць аднаўленчыя работы, але наша ідэя ў тым, што спачатку трэба забяспечыць аператыўную фінансавую дапамогу гэтым людзям, каб яны змаглі задаволіць свае першачарговыя патрэбнасці для вяртання ў Нагорны Карабах. Я магу цяпер сказаць, што гэты працэс рэальна ідзе, і гэта сапраўды добрая навіна».

Нікол Пашынян таксама адзначыў, што палітычная дамоўленасць аб разблакіраванні транспартных сувязей, якая змешчана ў сумеснай заяве лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі, можа змяніць усю эканамічную сітуацыю ў рэгіёне. «Ва ўсіх краінах рэгіёна і ва ўсім свеце сітуацыя не вельмі добрая, і гэта звязана з пандэміяй каранавіруса. Значыць, гэта глабальная праблема, гэта рэгіянальная праблема. І тая палітычная дамоўленасць, якая ёсць, аб разблакіраванні транспартных камунікацый, вядома, можа стаць зыходным пунктам для змянення не толькі эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне, але і ўсёй логікі эканамічнага развіцця», — сказаў ён.

Прэм’ер-міністр у інтэрв’ю ТАСС таксама пракаменціраваў унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне. Паводле яго слоў, армянскае грамадства не падтрымала пратэсты і заклікі апазіцыі змяніць уладу ў краіне пасля сумеснай заявы лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі аб спыненні ваенных дзеянняў у зоне канфлікту. «У нас ёсць унутрыпалітычная напружанасць, — прызнаў ён, — але праўда ў тым, што тыя заклікі, якія гучаць з боку апазіцыі, не падрыманы шырока ў армянскім грамадстве. І я думаю, што пытанне ўлады, якая была сфарміравана з боку народа, можа вырашацца толькі волевыяўленнем народа. Факт у тым, што тыя заклікі, якія гучаць з боку апазіцыі, не атрымліваюць падтрымку з боку армянскага грамадства».

Адказваючы на пытанне аб магчымасці датэрміновых парламенцкіх выбараў, да якіх заклікаюць яго апаненты, Нікол Пашынян падкрэсліў першачарговую неабходнасць для краіны сканцэнтравацца цяпер на іншых задачах, перш за ўсё на аднаўленні палітычнай і эканамічнай стабільнасці і бяспекі. «Я маю на ўвазе не толькі ўнутраную бяспеку, але і знешнюю. Я апублікаваў дарожную карту на шасцімесячны перыяд, і на працягу бліжэйшых шасці месяцаў мы павінны працаваць над стабілізацыяй сітуацыі... Пасля гэтага мы параімся з нашым грамадствам, народам, палітычнымі сіламі і прымем рашэнне наконт далейшых падзей і далейшых крокаў», — заявіў прэм’ер Армені

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.