Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам XIV з’езда Беларускага саюза журналістаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постпраўды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Інструментам рэалізацыі амбіцый нядобрасумленных палітыкаў і паліттэхнолагаў выступае прэса, у тым ліку так званыя новыя медыя. Не абмяжоўваючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб’ектыўнасць, сумленнасць, мараль, яны ставяць пад пагрозу нашы гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт і дзяржаўнасць».
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што журналістам пад сілу знайсці адэкватны і прафесійны адказ агрэсіўнаму дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў. «Гэта наш рубеж абароны, які мы ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі павінны адстаяць разам. У гонар нашых продкаў, якія падарылі мір і свабоду роднай зямлі, мы абавязаны абараніць народ ад экстрэмізму і радыкалізму новага часу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам з’езда Беларускага саюза журналістаў сіл, здароўя і творчай энергіі ў дасягненні прафесійных вышынь і поспехаў у вырашэнні стратэгічных задач нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Прэв’ю: greelane.com
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.