Вы тут

Сёлета ў Мінску высаджана больш за 40 тысяч дрэў і 170 тысяч хмызнякоў


Па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў краіне ўжо трэці год запар праводзіцца экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму!», а нядаўна ў Беларусі прайшоў месячнік па восеньскай пасадкцы дрэў і хмызнякоў.


Увесну і ўвосень, у спрыяльныя для пасадкі дрэў і раслін перыяды, гарадскія службы, эколагі, працоўныя калектывы і неабыякавыя грамадзяне дапамагалі гораду стаць больш прывабным. Па інфармацыі Мінпрыроды, агульнымі намаганнямі на бягучы момант на тэрыторыі Мінска высаджана больш за 40 тысяч дрэў і 170 тысяч хмызнякоў.

Жыхары сталіцы ўносілі свой уклад у азеляненне галоўным чынам праз праект «Зялёны горад», дзякуючы якому можна лёгка знайсці свой двор, пакінуць заяўку на пасадку саджанцаў ці далучыцца да ўжо запланаваных работ па добраўпарадкаванні.

Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў бягучым годзе прыняты ўдзел у дзевяці акцыях па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».