Сёння ў галоўным корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстанавілі капсулу часу. Кожны студэнт і работнік ВНУ можа пакінуць сваё пасланне для нашчадкаў, якія будуць вучыцца або працаваць у БНТУ праз 50 гадоў.
Да стагоддзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта засталося крыху больш за два тыдні. Юбілейныя мерапрыемствы распачнуцца 7 снежня і працягнуцца пяць дзён.
У першы дзень адбудзецца адкрыццё імянных лабараторый і кафедраў. Таксама пачнуць працу сем выстаў: выстава кітайскай культуры; выстава дасягненняў Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік»; выстава «Савецкі інжынер — Весцi БНТУ»; выстава творчых работ студэнтаў; выстава работ каледжаў; выстава вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў; выстава навуковых дасягненняў. Месца правядзення — галоўны корпус БНТУ.
8 снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару і скульптурнай групы «Студэнты БНТУ». 9 снежня можна наведаць адкрыццё выставы інавацыйнай прадукцыі прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў і скульптурнай кампазіцыі «Крышталь Ведаў» (закладка капсулы часу). Таксама ў гэты дзень фінішуе эстафета юбілейнага агню, якая стартавала 1 верасня. А 10 снежня, у афіцыйны дзень нараджэння БНТУ, пройдзе ўрачысты сход працоўнага калектыву, прыём рэктарам дэлегацый, а таксама пашыранае пасяджэнне Савета БНТУ. Увечары адбудзецца святочны салют. 11 снежня ў 17:00 распачнецца студэнцкі фестываль.
Ва ўмовах пандэміі святочную праграму давялося аптымізаваць і частку маштабных мерапрыемстваў для студэнтаў плануецца правесці ў наступным годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.