Вы тут

У Магілёўскай вобласці антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства прывёў яго да яшчэ большага крызісу


Крымінальныя справы за крадзеж і перавышэнне ўлады заведзены ў адносінах да антыкрызіснага кіраўніка акцыянернага таварыства Магілёўскай вобласці, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны, і з 2015 года знаходзіцца ў стадыі санацыі.


Злоўжыванні выявіліся падчас праверкі суб’екта гаспадарання ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці.

— Антыкрызісны кіраўнік заключаў фіктыўныя дагаворы арэнды з суб’ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі, у выніку чаго з разліковага рахунка прадпрыемства ў студзені 2018 года i ў сакавіку 2019-га было пералічана больш чым 28 тысяч рублёў, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана КАЛОДЗІСТАЯ. — Акрамя гэтага, у 2016-м і 2019-м гадах афармляліся дагаворы на перапрацоўку давальніцкай сыравіны, пры якіх аплата работ таварыства наўмысна заніжалася ў 1,5–2 разы. Як вынік, таварыства недаатрымала больш чым 3,4 мільёна рублёў выручкі, а сама дзейнасць па перапрацоўцы сыравіны стала стратнай. Былі і іншыя парушэнні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: fishki.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».