Вы тут

Як добры знак...


Творы Васіля Віткі складаюць скарбніцу беларускай літаратуры. Гэта цікавае чытанне для дзяцей на роднай мове. Нездарма многія творы з літаратурнай спадчыны пісьменніка ўключаны ў школьную праграму, выкарыстоўваюцца для пазакласнага чытання.


У маі 2021 года будзе адзначацца 110-годдзе з дня нараджэння Васіля Віткі. Да гэтай падзеі прымеркавана ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ў гонар вядомага літаратара.

Днямі Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў ліст з Мінгарвыканкама, у якім даецца дазвол грамадскаму аб’яднанню на стварэнне і ўстаноўку дошкі на доме № 36 па вуліцы К. Маркса ў Мінску з надпісам: «У гэтым доме з 1953 па 1966 гг. жыў і працаваў класік беларускай дзіцячай літаратуры, празаік і паэт Васіль Вітка (Ц. В. Крысько)».

Па ініцыятыве СПБ плануецца выхад кніг Васіля Віткі ў выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Беларусь». Верагодна, адна з іх будзе насіць назву «Добры знак».

— Гэта сапраўды добрыя навіны, — зазначыла першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах. — Мы з асаблівым шанаваннем ставімся да творцаў, чыя літаратурная спадчына стала асновай нацыянальнай культуры. Творы іх вельмі актуальныя і сёння, бо дапамагаюць спазнаць свае карані, адчуць хараство слова.

Васіль Вітка — пісьменнік, на кнігах якога выраслі пакаленні беларусаў. З захапленнем чытаюцца і цяпер казкі дзеда Васіля, многія іншыя забаўляльныя і павучальныя творы.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?