Вы тут

Як будзе развівацца пошта ў цэнтральным рэгіёне краіны?


Вытворчасць «Мінская пошта» можна назваць цэнтрам паштовага абмену ў маштабах краіны.  Тут апрацоўваецца ўвесь унутрырэспубліканскі паток пошты, а таксама экспедзіруюцца газеты і часопісы, якія друкуюцца ў сталіцы. І гэта не гаворачы пра тое, што два мільёны жыхароў сталіцы перыядычна карыстаюцца паслугамі шматлікіх аддзяленняў. Адным словам, нагрузка на падраздзяленне кладзецца велізарная.


Пра сёння і заўтра сталічнай пошты — наша размова з кіраўніком вытворчасці «Мінская пошта» Людмілай ШЫМАНСКАЙ.

— Якіх паказчыкаў удалося дасягнуць «Мінскай пошце» за апошнія гады? Як пошта Мінска імкнецца ісці ў нагу з часам?

— Мы паступова ўдасканальваем вытворчасць на аснове лічбавых тэхналогій. На прадпрыемстве быў укаранёны праграмна-апаратны комплекс, які забяспечвае работу аддзяленняў паштовай сувязі ў анлайн-рэжыме. Усе віды паштовых адпраўленняў апрацоўваюцца пры дапамозе адмысловага праграмна-тэхнічнага комплексу па сачэнні за рэгіструемымі паштовымі адпраўленнямі.

Імклівы рост сусветнага электроннага гандлю атрымаў сваё развіццё і ў нашай краіне. Асаблівай папулярнасцю сярод інтэрнэт-крам карыстаюцца пакеты паслуг E-commerce. Актуальная застаецца і паслуга «Экспрэс-кур'ер». Дзякуючы ёй можна даставіць паштовае адпраўленне на працягу 3-4 гадзін з моманту прыёму ў межах аднаго населенага пункта.

У нас таксама распрацаваны сэрвіс «Аплата за перасылку паштовага адпраўлення пры атрыманні». Адна з паслуг, якія атрымалі вялікую папулярнасць у карпаратыўных кліентаў, — дастаўка пошты ў офіс юрыдычнай асобы. На нашай вытворчасці заключана больш за 4,5 тысячы дагавораў платнага аказання паслуг з юрыдычнымі асобамі.

Таксама «Мінская пошта» мае шматгадовы вопыт работы ў галіне мытнага афармлення міжнародных паштовых адпраўленняў і статус мытнага прадстаўніка, непасрэдна здзяйсняем мытныя аперацыі ад імя кліентаў (зацікаўленых асоб) на дагаворнай аснове і па даступных тарыфах.

— Колькі цяпер паштовых аддзяленняў у Мінску? Ці адкрываюцца новыя? Магчыма, нешта ёсць у планах?

— Структура нашай вытворчасці налічвае 120 аддзяленняў паштовай сувязі і тры пункты. Яшчэ чатыры пункты скіраваны на прыём і выдачу паштовых адпраўленняў. Працуюць і 14 груп, якія аказваюць паслугі карпаратыўным кліентам, — гэта «Бізнес-пошта».

Пры гэтым у сталіцы адкрываюцца і новыя аб'екты паштовай сувязі. Так, сёлета ў сакавіку свае дзверы расчыніў пункт у мікрараёне «Маяк Мінска». А налета запланавана адкрыццё трох новых аб'ектаў.

— Як сталічная пошта плануе развіваць такі кірунак, як паштаматы? Наколькі яны зараз запатрабаваныя?

— Лічбавыя тэхналогіі кардынальна адбіваюцца на фарміраванні новага вобраза сучаснай пошты. Зараз у Мінску працуе дзесяць паштаматаў. Яны ўстаноўленыя ў месцах, дзе назіраецца найбольшая праходнасць, а таксама ў спальных раёнах. І мы бачым, што гэтыя прылады запатрабаваныя. Кліенту не трэба прывязвацца да графіка работы паштовага аддзялення, яму не трэба праводзіць час у чарзе. Мяркуецца, што ў наступныя гады паштаматаў будзе станавіцца толькі больш.

— Наколькі цяпер папулярная аплата паслуг не ў акенцы, а праз інфакіёскі?

— Праз плацежна-даведачныя тэрміналы, якія ёсць у кожным паштовым аддзяленні сталіцы, штомесяц праходзіць каля 200 тысяч аперацый. І з цягам часу іх папулярнасць толькі расце. Карыстальнікі паслуг маюць магчымасць без камісіі аформіць падпіску на друкаваныя СМІ, аплаціць камунальныя паслугі, мабільную сувязь... Больш за тое, у 40 аддзяленнях можна адправіць заказную пісьмовую карэспандэнцыю вагой да двух кілаграмаў па тэрыторыі Беларусі. Дапаможа ў гэтым тэрмінал самаабслугоўвання SmartPOST. Ён быў удасканалены на базе плацежна-даведачнага тэрмінала і абсталяваны вагамі, прынтарам і накапляльнікам для захавання паштовых адпраўленняў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: «Паштаматаў будзе станавіцца больш»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.