Вы тут

У Мінску абмеркавалі шляхі развіцця медыя


Учора ў Мінску прайшоў XІV з'езд Беларускага саюза журналістаў. У яго рабоце ўзялі ўдзел дэлегаты, якія прадстаўляюць журналісцкую супольнасць усіх рэгіёнаў краіны, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы. На з'ездзе былі ўзнятыя найбольш актуальныя пытанні развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Яго лейтматывам стала тэма «Журналістыка ў эпоху новых медыя, постпраўды і фэйк-ньюс».


Фота БЕЛТА

У прывітанні Прэзідэнта, адрасаваным удзельнікам журналісцкага форуму, увага была засяроджана на гэтай жа тэме: «Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постпраўды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі, ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь. Інструментам рэалізацыі амбіцый нядобрасумленных палітыкаў і паліттэхнолагаў выступае прэса, у тым ліку так званыя новыя медыя. Не абмяжоўваючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб'ектыўнасць, сумленнасць, мараль, яны ставяць пад пагрозу нашы гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт і дзяржаўнасць». Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што журналістам пад сілу знайсці адэкватны і прафесійны адказ на агрэсіўнае дэструктыўнае ўздзеянне на свядомасць беларусаў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, які зачытаў прывітанне на з'ездзе, адзначыў: «Глыбіня асэнсавання, аналітыка сучасных інфармацыйных выклікаў і падзей, якія адбываюцца на іх фоне, працэсаў, у падачы журналістаў-прафесіяналаў сёння — гэта якраз такі тое, што здольна праліць святло на многія рэчы, даць нашым людзям аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца, і зберагчы наш народ ад сур'ёзных хваляванняў. Невыпадкова ў поствыбарны перыяд менавіта журналісты дзяржаўных СМІ падвергліся небываламу ціску і ганенням з боку дэструктыўных сіл. Іх задума зразумелая — абваліўшы сістэму дзяржаўных СМІ, яны могуць перакуліць дзяржаву ў цэлым. Што яшчэ раз пераканаўча пацвярджае словы Прэзідэнта аб тым, што журналістыка — прафесія дзяржаўная».

Андрэй Кунцэвіч нагадаў, што беларускі лідар акцэнтаваў увагу на неабходнасці ліквідаваць існуючы прабел у патрыятычным выхаванні грамадзян. «Мяркую, што без актыўнага ўдзелу нашых медыя Беларускага саюза журналістаў паўнавартаснае рашэнне гэтай задачы наўрад ці магчымае», — сказаў ён.

«Беларусь і журналісцкая супольнасць не пачыналі гэтую эпоху постпраўды і фэйк-ньюс. Нас, па сутнасці, пагрузілі ў гэтую эпоху. Прычым у такім рэактыўным рэжыме, асабліва з пачатку бягучага, вельмі няпростага года. Але да гонару беларускіх журналістаў у сваёй большасці ўсе прытрымліваюцца этычных стандартаў прафесіі», — адзначыў старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў (дарэчы, на форуме ён быў пераабраны на гэтую пасаду). Паводле яго слоў, верыфікацыя даных, праверка фактаў на дакладнасць становяцца адным з ключавых кірункаў работы сучаснага журналіста. «Уласна кажучы, антыфэйк становіцца асобным жанрам журналістыкі, які, дарэчы, вельмі папулярны ў нашых чытачоў, падпісчыкаў, гледачоў, фаловераў, радыёслухачоў. Таму, на мой погляд, нашы калегі, беларускія журналісты, тэхнічна, этычна, маральна гатовыя да таго, каб супрацьстаяць гэтай лавіне фэйкаў», — адзначыў старшыня БСЖ.

Па выніках форуму дэлегаты з'езда прынялі дэкларацыю, у якой заклікалі калег процідзейнічаць спробам фальсіфікацыі гісторыі, тыражыравання варожасці і экстрэмізму ў медыяпрасторы. Пацвярджаючы асноўныя прынцыпы салідарнасці і карпаратыўнай самаарганізацыі журналісцкай супольнасці, члены БСЖ абавязваюцца супрацьстаяць усімі даступнымі законнымі метадамі мэтанакіраваным кампаніям і асобным фактам ціску, запалохвання, булінгу і цкавання ў адносінах да калег.

Паводле БелТА

Падчас з'езду таксама ўручылі творчыя ўзнагароды. Лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро» ў намінацыі «За лепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах» стала наша калега, журналіст газеты «Літаратура і мастацтва» Наталля Святлова.

Віншуем і жадаем новых поспехаў!

Загаловак у газеце: Антыфэйк становіцца асобным жанрам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.