Да 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча, што адзначаецца якраз сёння, па ўсёй Беларусі ладзяцца цікавыя экспазіцыі і імпрэзы. Учора мы завіталі на адну з самых цікавых і вобразных — у Дзяржаўны музей беларускай літаратуры. Там сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук зладжана часовая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве».
Для многіх будзе адкрыццём, што пісьменніка яшчэ пры жыцці малявалі мастакі і ляпілі скульптары. Яго асоба натхняла, як і яго творы, — у экспазіцыі можна ўбачыць ілюстрацыі да Караткевічавых кніг работы Генадзя Грака, Пятра Драчова, Міколы Купавы, а таксама афішы з пастановак Вялікага тэатра «Сівая легенда», «Дзікае паляванне караля Стаха», эскізы касцюмаў да «Ладдзі Роспачы». Прадстаўлены работы і самога пісьменніка — ён нядрэнна маляваў.
«Свет шчодры. // Свет мяне паўторыць... // Ну, а не свет, // дык Беларусь. — // Мне — досыць...» Ён гэта ведаў. Беларусь яго памятае, ім натхняецца, яго паўтарае.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.