Чатыры ралійныя экіпажы і машыны тэхнічнага суправаджэння едуць у Марсель. Адтуль гоншчыкі пераправяць тэхніку ў Саудаўскую Аравію, дзе ў студзені наступнага года пройдзе ралі «Дакар».
«КАМАЗ-майстар» ужо 29 разоў прымаў удзел у гэтай прэстыжнай гонцы і 17 разоў перамагаў у ёй. У складзе гэтай бліскучай каманды — 5 уладальнікаў Кубка свету, 16 майстроў спорту міжнароднага класу, 12 заслужаных майстроў спорту Расіі, 16 майстроў спорту. Унікальнасць каманды ў тым, што яна адзіная сярод эліты міжнародных ралі распрацоўвае, праектуе, збірае гоначныя грузавікі і выступае на іх на спаборніцтвах.
Аб тым, як цёпла прывіталі гоншчыкаў на брэсцкай зямлі расказаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. КАМАЗ-майстрам пажадалі падзяліць п’едэстал гонару з нашай камандай «МАЗ-СПОРТаўта».
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука
Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.