Вы тут

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведвае Прыморскі край


Дэлегацыя Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай рабочай групы на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам наведвае Прыморскі край, паведамляе камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама. 


У складзе дэлегацыі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў рэгіёна — «Бабруйскаграмаш», «Магілёўліфтмаш», «Чырвоны харчавік», «Бабуліна крынка», «Магілёўскі мясакамбінат», «Белшына» і іншыя.

Адна з асноўных задач візіту — узгадненне з расійскім бокам арганізацыйнай структуры і сістэмы кіравання адзінага цэнтра па пастаўцы і абслугоўванню тэхнікі беларускай вытворчасці, гандлёвага дома па продажы беларускіх тавараў. Сярод прыярытэтных напрамкаў — прапрацоўка пытання ўдзелу айчынных будаўнічых арганізацый ва ўзвядзенні сацыяльна-культурных аб’ектаў і жылля на тэрыторыі Прыморскага краю, усталяванне супрацоўніцтва паміж Магілёвам і Уладзівастокам.

Па выніках студзеня—верасня знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі і расійскага рэгіёну склаў 12,1 мільёна долараў, экспарт —10,7 мільёна, — 1,4 мільёна рублёў. Сальда знешняга гандлю сфарміравалася дадатнае на ўзроўні 9,3 мільёна долараў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта primorsky.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».