II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» з-за эпідсітуацыі пройдзе 8-10 студзеня 2021 года ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры «Віцебск».
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба зняць сваё выступленне або работу на камеру і прыслаць на электронную пошту ARTparad.vitebsk@gmail.com.
Творчае спаборніцтва пройдзе сярод калектываў і выканаўцаў ва ўзросце ад 6 гадоў па намінацыях «Вакал», «Харэаграфія», «Інструментальная музыка», «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы». Матэрыялы прымаюцца па 15 снежня.
Кампетэнтнае журы, у складзе якога педагогі, дзеячы культуры і мастацтваў, папулярныя выканаўцы, прадзюсары, менеджары, прадстаўнікі СМІ і творчай інтэлігенцыі, адгледзяць заяўкі. Кожны ўдзельнік фестывалю-конкурсу атрымае персанальныя каментарыі ад членаў журы. Таксама канкурсантаў чакаюць майстар-класы, інтэрактыўны тур па Віцебску і трансляцыі ў сацсетках і на YouTube-канале Цэнтра культуры.
«Арт-парад» прысвечаны 30-годдзю міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Уладальнік галоўнага прыза атрымае запрашэнне на адно з афіцыйных мерапрыемстваў творчага форуму.
Прэв’ю: svetliy.tom.ru
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.