Беларусь і Расія прадоўжаць каардынацыю намаганняў па ўзаемнай падтрымцы ініцыятыў на міжнародных пляцоўках. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
«У ходзе сённяшняга пасяджэння мы традыцыйна ацанілі ход выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым шчыльным і эфектыўным супрацоўніцтве. На аснове гэтага ўсёабдымнага дакумента працягнем каардынацыю нашых намаганняў і прасоўванне агульных падыходаў, узаемную падтрымку ініцыятыў на міжнародных пляцоўках», - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Ён таксама распавёў, што падведзены вынікі выканання плана беларуска-расійскіх кансультацый паміж МЗС у гэтым годзе.
«У выніку вядомых прычынаў не ўсе мерапрыемствы ўдалося выканаць, у той жа час шматлікія тэматычныя кансультацыі адбыліся ў анлайн-фармаце. Мы дамовіліся, што абавязкова рэалізуем гэтыя мерапрыемствы ў наступным годзе, і зробім так, каб наш план кансультацый на наступны год быў выкананы» , - запэўніў міністр.
Паводле яго слоў, прадметамі абмеркавання былі і інтэграцыйныя працэсы, пытанні ўзаемаадносінаў Беларусі і Расіі з Еўрапейскім саюзам, а таксама міжнародная інфармацыйная бяспека.
«Мы абмяняліся меркаваннямі і ацэнкамі сітуацыі і далейшых перспектыў сумеснай працы на міжнародных пляцоўках — у еўразійскіх структурах, СНД, ААН, АБСЕ і АДКБ», — адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.