Вы тут

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?


Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. Сёння пры iмплантацыi выкарыстоўваецца столькi сучасных метадаў, тэхнiк i матэрыялаў, што справiцца з гэтым нескладана. Што называецца, любы капрыз за вашы грошы. Зменшыўся аб'ём косцi — на дапамогу прыходзiць косная пластыка, а трохмерная камп'ютарная праграма дазваляе расставiць iмпланты патрэбных формаў i памераў менавiта ў тых месцах, дзе неабходна, не задзеўшы нерв i сасуды. Чаму не трэба цягнуць з iмплантацыяй? Цi падыходзiць такi метад узроставым пацыентам, якiя цалкам страцiлi зубы? I нарэшце, колькi каштуе зубны пратэз? Пра гэта i iншае расказала стаматолаг-хiрург 7-й гарадской стаматалагiчнай палiклiнiкi Вольга Комар.


Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Нятанны, але самы эфектыўны

— Вольга Раманаўна, якiя сёння ёсць спосабы замянiць страчаны зуб?

— Ёсць некалькi варыянтаў выправiць сiтуацыю. Гэта мостападобны пратэз, калi на два суседнiя з адсутным зубы ўстанаўліваецца падвясная канструкцыя. Яшчэ адзiн няздымны варыянт — iмплантацыя. Iмплантат ужыўляецца ў косць i зверху ставiцца каронка. Выкарыстоўваюцца i здымныя канструкцыi. Часткова здымныя — у выпадку, калi частка зубоў ёсць, i здымны пратэз фiксуецца за кошт аплiкаў, якiя чапляюцца за ўласныя зубы. I цалкам здымны — калi ўвогуле адсутнiчаюць уласныя зубы. Яны фiксуюцца за кошт анатамiчных структур поласцi рота — мышцаў, языка, альвеалярнага адростка.

— Якi з гэтых метадаў самы прагрэсiўны сёння?

— Безумоўна, iмплантацыя. У iм ёсць адзiн мiнус — гэта дарагi метад. Але па ўсiх астатнiх крытэрыях толькi плюсы. Ён найбольш фiзiялагiчны: калi ў пацыента адсутнiчае толькi адзiн зуб, не трэба чапаць суседнiя здаровыя зубы. I што немалаважна, дасягаецца доўгачасовы эфект. Па апошнiх даных, няздымны мостападобны пратэз мае тэрмiн службы дзесяць гадоў. За гэты час усяго 8—12 % пратэзаў прыходзiць у непрыгоднасць, калi ж яго выкарыстоўваць цягам 15 гадоў — то ўжо 30 %. Iмплантацыя паказвае лепшыя вынiкi.

— I якi тэрмiн службы iмплантаванага зуба?

— Тут як пашанцуе. Важна, цi прытрымлiваецца пацыент гiгiены, а таксама стан яго агульнасаматычнага здароўя. Калi ўсё добра, то дакладна хапае на 20—25 гадоў. Паколькi гэта сучасныя тэхналогii, няма навуковых даных пра большыя тэрмiны.

У 1952 годзе ўрач агульнай практыкi Бранемарк, вывучаючы посттраўматычныя працэсы ў косцi на жывёлах, ставiў аптычную камеру на аснове тытану. I выявiў, што яна прыжываецца — зрастаецца з косцю. Так ён адкрыў астэаiнтэграцыю. У 1965 годзе прапанаваў прымяняць яе ў стаматалогii. Спачатку iмпланты былi пласцiнiстыя, яны ўкручвалiся шурупамi. З часам мянялася iх форма, пакуль не прыйшлi да конуснай, якая добра сябе зарэкамендавала. Яна максiмальна наблiжаная да фiзiялагiчнай. Цяпер выкарыстоўваецца два напыленнi: тытанавае i гiдраксiапатыт. У большасцi выпадкаў перавагу аддаюць першаму. Тытанавы сплаў гiпаалергенны, нiякiх праблем звычайна не выклiкае. За кошт гэтага пакрыцця адбываецца зрашчэнне iмплантата з косцю.

— Як яго замяняць?

— Калi прыходзiцца замяняць, значыць, маецца запаленчы працэс. Бо, натуральна, нiчога лепшага за ўласны зуб няма, якiмi б сучаснымi нi былi матэрыялы, тэхнiка i методыка. Iмплант выразаецца блокам — разам з косцю. Даецца час на зажыўленне, падчас якога наша косць аднаўляецца, хоць i вельмi марудна, затым робiцца паўторная iмплантацыя.

Вас тут не стаяла!

— Калi зуб прыйшлося выдалiць, у якi час пасля гэтага пажадана паставiць iмплант?

— Iмплантацыя — добры метад у тым лiку i для маладых пацыентаў, у якiх суседнiя зубы здаровыя. Пасля выдалення хворага зуба наш арганiзм падстройваецца — з-за адсутнасцi нагрузкi змяншаецца косць, суседнiя зубы iмкнуцца заняць вольнае месца. Таму лепш за ўсё паставiць iмплантат цягам года. У гэты час якраз захоўваецца максiмальны аб'ём косцi. Пасля выдалення штогод яна змяншаецца ў сярэднiм на чатыры міліметры. Калi зуб выдалiлi ў 16 гадоў, то ўжо ў 25 аб'ём коснай тканкi iстотна страчаны. Таму лепш адразу, даўшы час на аднаўленне косцi (да шасцi месяцаў), заняцца пратэзаваннем.

Варта разумець, што косць змяншаецца не толькi па вышынi, але i па шырынi. Адбываецца i дэфармацыя альвеалярнага адростка. Суседнiя зубы пачынаюць перамяшчацца ў вольнае месца, нахiляюцца. Калi зуб адсутнiчае ў нiжняй скiвiцы, то верхнi таксама спускаецца ўнiз, гэта з'ява носiць назву феномен Папова-Гадона. У вынiку застаецца мала месца для каронкi. З-за гэтага ўтвараецца i шмат iншых праблем. Наша нiжняя скiвiца рухаецца адносна верхняй. Можа стварацца блок, калi абмяжоўваецца рух нiжняй скiвiцы, могуць узнiкнуць праблемы з суставам. Таму калi няма зуба, лепш яго хутка аднавiць.

— Калi адсутнiчае не адзiн, а два-тры зубы, але з фiнансавых прычын немагчыма адразу цалкам зрабiць iмплантацыю, цi можна рабiць гэта паступова?

— Канструкцыя адна, таму лепш усё адразу. Тут варта пачакаць, сабраць грошы i потым ўсё запратэзаваць.

— Як быць, калi аб'ём косцi iстотна зменшыўся?

— Цяпер у стаматалогii ёсць косныя пластыкi, косць можна «падсыпаць». Тое, што адсутнiчае неабходны аб'ём, не прычына адмаўляцца ад iмплантацыi. Але паўтару: чым раней вы звярнулiся да стаматолага i пачалi вырашаць праблему, тым лепш, бо чым далей, тым даражэйшае атрымаецца лячэнне.

— Цi iснуюць супрацьпаказаннi для iмплантацыi?

— Вялiкiх праблем з гэтым сёння няма. Асноўныя супрацьпаказаннi — гэта iнфекцыйныя захворваннi (ВIЧ, гепатыт, сiфiлiс), а таксама цукровы дыябет i анкалогiя. Але калi ВIЧ, гепатыт, цукровы дыябет у дэкампенсаванай форме, калi пацыент знаходзiцца пад назiраннем i на лячэннi, то праблем i з гэтым няма. Пры цукровым дыябеце адмовяць толькi калi паказчык цукру вышэйшы за 7,5 ммоль/л. Калi пацыент кантралюе хваробу, можна паставiць iмплантат. Перад аперацыяй хiрург просiць здаць пэўныя аналiзы, усё гэта абмяркоўваецца на кансультацыi, робiцца рэнтгеналагiчны здымак, i толькi пасля прызначаецца аперацыя.

Адным з супрацьпаказанняў з'яўляецца бруксiзм — мiжвольны скрыгат зубамi ўначы. З-за дадатковай нагрузкi можа разбурыцца iмплантат. Як варыянт, у такiм выпадку прапануюцца iндывiдуальныя капы на ноч. Iншых сур'ёзных супрацьпаказанняў няма.

На любы ўзрост i кашалёк

— З якога ўзросту можна рабiць iмплантацыю?

— З 18 гадоў. Раней непажадана, бо дзiця расце. Калi была траўма, i прыйшлося выдалiць зуб, трэба пачакаць, калi скончыцца перыяд росту.

— У якiм узросце людзi становяцца наведвальнiкамi хiрурга-стаматолага?

— Усё залежыць ад пацыента i таго, як ён адносiцца да сваiх зубоў. Найчасцей страчваюцца зубы пасля 50 гадоў.

— Iмплантацыя падыходзiць для ўзроставых пацыентаў?

— Канешне. Прычым сучасныя тэхнiкi сёння дапамагаюць там, дзе раней нiчога зрабiць было немагчыма. Здараецца, ва ўзроставых пацыентаў з-за ранняга выдалення косць зменшылася настолькi, што нават здымны пратэз не трымаецца — не хапае анатамiчнай рэтэнцыi (утрымлiвання). Тады можна выкарыстоўваць iмплантацыю. У 50—60 гадоў прымяняецца тэхнiка «Аll-in-4» (усё на чатырох) — устанаўлiваюць чатыры iмплантаты, i на iх можна зрабiць няздымны пратэз. Калi пацыент больш пажылы i ў яго здымныя пратэзы, якiя ўжо не фiксуюцца, можна ўстанавiць два iмплантаты, якiя ствараюць рэтэнцыю. Пратэзы на iх трымаюцца i зашчоўкваюцца, пацыент iх можа здымаць i надзяваць. Такiм чынам iмпланты выкарыстоўваюцца для рэтэнцыi пры поўнай адсутнасцi зубоў.

— Як увогуле адбываецца пратэзаванне?

— Мы маем справу з iмплантатам (гэта частка, якая ўжыўляецца ў косць), пераходнай часткай — абатментам (гэта наддзясенная частка), i зверху мацуецца каронка. Такiм чынам, уся канструкцыя складаецца з трох частак, якiя паступова ўстанаўлiваюцца.

Ёсць розныя вiды iмплантатаў, гэта шырокая лiнейка, i іх выбiраюць, зыходзячы з iндывiдуальных пераваг i клiнiчнага выпадку. Розныя i вiды iмплантацый: аднаэтапныя i двухэтапныя. Падчас аднаэтапнай iмплант ужыўляецца адразу з абатментам, праходзiць час зажыўлення i адразу пратэзуюць. Гэта займае ад трох да шасцi месяцаў у залежнасцi ад шчыльнасцi косцi.

Але найлепшы эфект ад двухэтапнай iмплантацыi. Адбываецца гэта наступным чынам. Спачатку выдаляецца зуб. Калi меў месца запаленчы працэс, тры-чатыры месяцы ён зажыўляецца i аднаўляецца косць. Наступны этап — уласна iмплантацыя: рыхтуецца коснае ложа, уводзiцца туды iмплант, заглушка, i зашываецца. Зноў даецца час на зажыўленне — тры-шэсць месяцаў у залежнасцi ад шчыльнасцi косцi. Наступны этап хiрургiчны — раскрыццё iмпланта, куды ўкручваецца фармiравальнiк дзясеннай манжэткi, каб усё выглядала эстэтычна. Пацыент з iм ходзiць два тыднi: нарастае дзясна, ёй надаецца контур. Далей пацыент iдзе да артапеда, i той укручвае абатмент i фiксуе каронку.

— Колькi часу праходзiць ад выдалення зуба да з'яўлення новага?

— Усё залежыць ад складанасцi канструкцыi, у сярэднiм год.

— Колькi каштуе адзiн iмплантаваны зуб?

— Гэта залежыць ад мноства фактараў: ёсць танныя сiстэмы i сiстэмы прэмiум-класа. Калi браць самыя танныя з улiкам мiнiмуму непрадбачаных абставiн, якiя нярэдка ўзнiкаюць у працэсе, то каля 500 рублёў каштуе iмплантацыя i столькi ж — каронка. Нямала пацыентаў сёння аддаюць перавагу дарагiм сiстэмам. У iх свае «плюшкi». Такiя кампанii даўно на рынку, як правiла, гэта швейцарскiя вытворцы. Калi з'яўляюцца нейкiя праблемы, маецца гарантыя i можна замянiць iмплант.

У Мiнску шмат варыянтаў iмплантаў: акрамя швейцарскiх, ёсць нядрэнныя iзраiльскiя, нядаўна прыйшлi на рынак карэйскiя i добра сябе зарэкамендавалi па якасцi.

— Наколькi важная гiгiена зубоў, калi ўстаноўлены iмплант?

— Пасля пастаноўкi iмпланта вам трэба прыходзiць на агляд да ўрача раз у тры-чатыры месяцы цягам года — для таго, каб высветлiць, як паводзiць сябе пратэз у працэсе нагрузкi. Праз шэсць месяцаў робiцца КТ — каб пракантраляваць, цi не змяншаецца аб'ём косцi. На жаль, з часам нават пры iмплантаце крыху змяншаецца аб'ём коснай тканкi. Потым прыходзiць да ўрача дастаткова раз на год цягам трох гадоў. Далей, калi ўсё стабiльна, пацыент вольны прыходзiць да ўрача па меры неабходнасцi.

Можна звярнуцца па прафесiйную гiгiену — усё ж не заўсёды пацыент самастойна можа дабрацца да цяжкадаступных месцаў. Навучанне гiгiене — важны момант, i з некаторымi пацыентамi яго трэба пачынаць яшчэ да iмплантацыi. Некаторым людзям сапраўды не стае культуры догляду зубоў.

Па сутнасцi, нiякiх асаблiвых правiлаў для iмплантаваных зубоў няма. Iх варта чысцiць, самi яны не ачышчаюцца. Зубны налёт — гэта ўмоўна-патагенныя мiкраарганiзмы. I пры змяншэннi ахоўных фактараў нашага арганiзма яны могуць стаць патагеннымi. Для чысткi зубоў сёння ёсць шмат прылад. Шчотка, паста i зубная нiтка — гэта тая база, якая неабходна пры штодзённым доглядзе кожнаму. Зубную нiтку можна замянiць ёршыкам, яны рознага дыяметра i памеру, таму падбiраюцца ў стаматолага iндывiдуальна.

Дадаткова дапамагае iрыгатар, гэта апарат, якi з дапамогай вады пад цiскам вымывае рэшткi ежы i налёт. Ён карысны i пры нашэннi брэкет-сiстэм. Туды можна залiваць не толькi ваду, а i апалосквальнiкi, раствор рамонку, хлоргексiдзiн для зняцця запалення дзясны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.