Вы тут

Радыё «Культура» прысвячае эфiрную акцыю памяцi Караткевiча


Да юбiлею класiка айчыннай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча на канале «Культура» Беларускага радыё праходзiць тэматычная эфiрная акцыя «Прысвячаецца Уладзiмiру Караткевiчу», падчас якой будуць абвешчаны вынiкi iнтэрактыўнага конкурсу чытальнiкаў «Быў. Ёсць. Буду».


Ушаноўваць 90-годдзе з дня нараджэння выбiтнага лiтаратара спецыялiзаваная радыёхваля Белтэлерадыёкампанii пачала яшчэ ўвесну, калi абвясцiла правядзенне конкурсу чытальнiкаў «Быў. Ёсць. Буду». Нагадаем, да ўдзелу запрашалiся аматары i прафесiяналы, якiя даслалi аўтарскiя прачытаннi паэзii Уладзiмiра Сямёнавiча. Iмёны пераможцаў у розных намiнацыях i ўзроставых групах творчага спаборнiцтва абвясцiлi ў дзень нараджэння Караткевiча ў праграме «Сустрэча пад вечар». У намінацыі «Аматары» першыя месцы занялі Павел Багаслоўскі, Іван Бойкаў, Ганна Сабела і Уладзімір Марозаў. Лепшым у намінацыі «Прафесіяналы» прызнаны Валерый Шушкевіч. А вось па выніках Інтэрнэт-галасавання першае месца прысуджана Івану Гаўрыліну. Гэтую iнфармацыю можна знайсцi і на сайце радыёканала
www.radiokultura.by.

Дарэчы, з кастрычнiка ў «Радыёбiблiятэцы» гучыць твор «Дзiкае паляванне караля Стаха», а праект «Лiтаратурная анталогiя» прапануе слухачам пачуць урыўкi з рамана «Чорны замак Альшанскi» ў прачытаннi акцёра Алега Вiнярскага. Акрамя таго, у рамках праекта для дзяцей i падлеткаў «Дасцiпныя. Нястомныя. Кемлiвыя» па панядзелках i аўторках гучаць фрагменты рамана «Каласы пад сярпом тваiм».

Сёння, 27 лiстапада, у 15.00 i 21.30 праект «Культурныя скрыжаваннi» прапануе аўтарскае прачытанне твора «Каласы пад сярпом тваiм». У выхадныя, 28 i 29 лiстапада, у 9.45 i 16.00 прагучаць вершы Уладзiмiра Караткевiча ў выкананнi народнай артысткi Беларусi Марыi Захарэвiч.

— Вядома, гэта далёка не ўвесь пералiк перадач, у якiх мы згадаем творчасць Уладзiмiра Сямёнавiча, — расказвае дырэктар канала «Культура» Уладзiмiр Трапянок. — Слова Караткевiча не страчвае актуальнасцi, таму яно павiнна займаць годнае эфiрнае месца. Даследчыкi пiсалi, што Караткевiч належыць да першапраходцаў, якiх усё захапляе сваёй велiччу, незвычайнасцю, што тыя захапленне, непасрэднасць паэтычнага ўражання ён iмкнецца перадаць чытачу. У нашым выпадку пiсьменнiцкi дар Уладзiмiра Сямёнавiча праз аўтарскае цi акцёрскае выкананне адразу трапляе ў свядомасць слухача, што ў вынiку прымушае яшчэ больш ганарыцца нашай гiсторыяй i адметнай культурай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.