Вы тут

Дзiцячае «Еўрабачанне-2020»: пройдзе 29 лістапада


Сустрэча ўдзельнiкаў мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2020» пройдзе ў 18-ы раз. Аднак сёлета, з вядомых усiм прычын, у анлайн-фармаце.


Пасля леташняй перамогi прадстаўнiка Польшчы ў песенным спаборнiцтве было зразумела, што наступны конкурс зноў будуць прымаць у гэтай краiне, але ж... пандэмiя, закрытыя гранiцы, таму юныя артысты прадэманструюць свае вакальныя i артыстычныя здольнасцi на адлегласцi. У нядзелю ўдзельнiкi з 12 краiн —  Беларусi, Германii, Грузii, Iспанii, Казахстана, Мальты, Нiдэрландаў, Расii, Польшчы, Сербii, Украiны i Францыi —  прадставяць на суд журы i гледачоў свае кампазiцыi i сцэнiчныя нумары. Iх запiсвалi спецыялiсты нацыянальных тэлевяшчальнiкаў з улiкам адзiных рэкамендацый i правiл Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Выступленне нашай Арыны Пехцеравай, згодна з жараб'ёўкай, што адбылася напярэдаднi, будзе паказана ў прамым эфiры пад нумарам 5. Юная артыстка з Магiлёва выступiць з кампазiцыяй «Прышэльцы». Увогуле ў творчай бiяграфii юнай спявачкi ўжо некалькi дзясяткаў Гран-пры разнастайных мiжнародных конкурсаў, удзел у шоу «Голас» i шмат iншых дасягненняў. Пра тое, што трэба нiколi не здавацца, i яе конкурсная песня. Кампазiцыю запiсалi вясной, калi ва ўсiм свеце якраз пачала бушаваць пандэмiя, іншымі словамі, iдэю падказала само жыццё. Потым сама канкурсантка адзначала: «Сэнс песнi просты: свет спынiўся, гранiцы закрылi, людзi больш не могуць прыязджаць адзiн да аднаго ў госцi... Але я веру, што мы, дзецi, зможам выратаваць свет i зрабiць яго лепшым!» Сцэнiчны нумар запiсвалi ў студыi «600 метраў». Арыгiнальная версiя песнi прагучыць на дзвюх мовах —  рускай i англiйскай. Пачуем таксама i беларускамоўны варыянт кампазiцыi, якi прапанаваў зрабiць аўтар песнi Данiiл Забела. Словы з тэксту песнi зможам убачыць нават на адзеннi канкурсанткi.

...Вядучымi сёлетняга конкурсу будуць Iда Навакоўска, Рафаэль Бжазоўскi i Малгажата Тамашэўска. Дарэчы, Iда была сярод вядучых мiнулага года, i цяпер яна стане першай, хто за гiсторыю дзiцячага «Еўрабачання» двойчы пабываў у такой ролi. Што датычыцца фармату, то XVIII дзiцячы конкурс песнi «Еўрабачанне-2020» будзе праходзiць у прамым эфiры з Варшавы, дзе збяруцца вядучыя i каманды. Iнтэрвальныя нумары таксама будуць выконвацца ў прамым эфiры з Польшчы. З мэтай абаранiць здароўе артыстаў конкурсныя песнi будуць выконвацца ў студыi краiны-ўдзельнiцы. Творчае спаборнiцтва гэтага года пройдзе са слоганам «Move the world!», што ў перакладзе значыць «Рухай свет!» Гэты заклiк знайшоў адбiтак на лагатыпе ў выглядзе планеты, расфарбаванай у розныя колеры. У цэлым сэнс дэвiзу зводзiцца да таго, што людзi кожны дзень рухаюць свет, выконваючы свае абавязкi.

Па рашэннi Еўрапейскага вяшчальнага саюза, у сувязi са складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй у свеце, камунiкацыя канкурсантаў са шматмiльённай публiкай праекта пройдзе ў фармаце жывых тэлемастоў —  для Арыны Пехцеравай i яе творчай каманды ў сценах Белтэлерадыёкампанii будзе арганiзаваны тэматычны «Green room» у адзiнай для ўсiх краiн-удзельнiц стылiстыцы. Найлепшую песню дзiцячага «Еўрабачання-2020» будуць выбiраць як тэлегледачы, так i прадстаўнiкi Нацыянальнага журы ад кожнай краiны, прычым пры вызначэннi пераможцы галасы гледачоў i прафесiяналаў улiчаць у суадносiнах 50/50. Варта адзначыць, што анлайн-галасаванне гледачоў за найлепшую кампазiцыю конкурсу адкрываецца на афiцыйным сайце праекта junioreurovision.tv ужо сёння, 27 лiстапада, i працягнецца аж да старту фiнальнага шоу ў нядзелю. Потым у дзень конкурсу пасля ўсiх выступленняў удзельнiкаў аўдыторыя будзе мець магчымасць аддаць свае галасы яшчэ за траiх упадабаных удзельнiкаў на працягу 15 хвiлiн. Нагадаем таксама, што правiлы дадзенага спаборнiцтва дапускаюць магчымасць галасаваць за прадстаўнiка сваёй краiны, а гэта значыць, што падтрымаць выступленне Арыны Пехцеравай можа кожны беларус.

Убачыць прамую трансляцыю песеннага спаборнiцтва беларускiя гледачы змогуць на тэлеканалах «Беларусь 1», на спадарожнiкавым «Беларусь 24», а таксама на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.by 29 лiстапада ў 19.00.

Алена ДРАПКО

Фота дадзена Белтэлерадыёкампанiяй

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.