У Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань, што на паўднёвым захадзе Кітая, хутка адкрыецца новы музей вялікіх панд. Установа ўжо ўведзена ў пробную эксплуатацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Будаўніцтва новага музея пры Чэндускай базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх пандаў пачалося летась. Яшчэ ў 1992 годзе ў горадзе адкрыўся першы ў свеце тэматычны музей, які дэманструе жыццё бамбукавых мядзведзяў у іх прыродным асяроддзі пражывання.
Новы аб’ект будаўнічай плошчай 7179 квадратных метраў прызначаны для правядзення навукова-папулярных мерапрыемстваў, выстаў і навуковых даследаванняў. Дзверы музея, як стала вядома, будуць афіцыйна расчынены для наведвальнікаў у пачатку 2021 года.
Прэв’ю: rg.ru
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»