16 студзеня, субота

Вы тут

Якасць i вынiковасць — перш за ўсё!


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ правёў прыём грамадзян па асабiстых пытаннях.


Як падкрэслiў у размове з журналiстамi старшыня профiльнай камiсii, работа са зваротамi грамадзян знаходзiцца ў цэнтры ўвагi ўсiх сенатараў. Так, напрыклад, сёлета за дзевяць месяцаў у Савеце Рэспублiкi было зарэгiстравана больш за тры тысячы зваротаў грамадзян.

— Мы вельмi ўважлiва i старанна прапрацоўваем усе звароты, — акцэнтаваў увагу Сяргей Рачкоў. — Увага зараз аддаецца якасцi разгляду зваротаў i iх вынiковасцi. Дарэчы, у Пастаянную камiсiю па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы трапляюць звароты не толькi па профiлi дзейнасцi камiсii, тым не менш мы разглядаем усе звароты грамадзян i iмкнёмся максiмальна заахвоцiць мясцовыя органы ўлады для аказання дапамогi насельнiцтву.

Ён расказаў, што за апошнi час з удзелам членаў профiльнай камiсii вырашалiся пытаннi будаўнiцтва, рамонту i добраўпарадкавання дарог, аказання дабрачыннай дапамогi шэрагу навучальных устаноў.

— Мы таксама звярнулi ўвагу ва ўмовах распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi на сiстэму аховы здароўя i якасць аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву, — прывёў прыклад сенатар. — У прыватнасцi, па такiх дастаткова складаных пытаннях, як анкалагiчныя захворваннi, таму што сёння людзi пакутуюць не толькi ад каранавiруса, але i канешне ж, працягваюць пакутаваць ад шматлiкiх хранiчных захворванняў.

Ён растлумачыў, што ў Пастаянную камiсiю звярнулася сястра вiцяблянiна, закрануўшы тэму наяўнасцi медыкаментаў для яе хворага брата, i адзначыў, што да вырашэння згаданага пытання падышлi ўважлiва настолькi, наколькi гэта магчыма ў такой сiтуацыi.

Што датычыцца цяперашняга прыёму, то да Сяргея Рачкова прыйшоў заяўнiк, якi цiкавiцца тэматыкай будаўнiцтва БелАЭС.

— Гэта найбуйшейшы сумесны праект Рэспублiкi Беларусь з Расiйскай Федэрацыяй. Канешне ж, ён мае не толькi нацыянальнае, але i мiжнароднае значэнне, — падкрэслiў актуальнасць тэмы сенатар. — Таму грамадзянiн, як эксперт у гэтай галiне (ён кандыдат тэхнiчных навук) выказаў шэраг прапаноў, сваiх меркаванняў аб далейшых перспектывах ядзернай энергетыкi.

Яго iдэi i прапановы ўважлiва выслухалi i запэўнiлi, што яны патрабуюць больш глыбокага вывучэння. Таму для падрыхтоўкi абгрунтаванага адказу заяўнiку iх накiруюць у адпаведныя зацiкаўленыя арганiзацыi i ведамствы.

— Мы будзем iмкнуцца да таго, каб патэнцыял гэтага навукоўца быў задзейнiчаны, выкарыстаны для ўдзелу ў навуковых сiмпозiумах, магчыма, практычных кансультацыях, — рэзюмаваў старшыня Пастаяннай профiльнай камiсii.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.