Вы тут

Што зменіцца ў аказанні псіхалагічнай дапамогі насельніцтву?


Акрэдытацыя медустаноў, унiверсiтэцкiя клiнiкi, экспертызы якасцi i iншае

Якiя навацыi ўхвалiлi сенатары пры разглядзе законапраекта «Аб змяненнi законаў па пытаннях аховы здароўя i аказання псiхалагiчнай дапамогi»?


Фота БЕЛТА

— Па сутнасцi, гэта новая рэдакцыя законаў, — звярнуў увагу ў гутарцы з журналiстамi старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ.

— Канцэптуальна перагледжаны многiя рэчы, якiя змогуць рэальна палепшыць даступнасць медыцынскай дапамогi i значна ўдасканалiць яе якасць, — адзначыў ён. — Акрэдытацыя медыцынскiх устаноў, стварэнне мiжрэгiянальных цэнтраў у буйных гарадах цi «апорных бальнiц» зможа наблiзiць да чалавека атрыманне спецыялiзаваных вiдаў медыцынскай дапамогi, якiя на дадзены момант выконваюцца ў рэспублiканскiх медыцынскiх цэнтрах.

Паводле яго слоў, дапамога наблiзiцца як па часе, так i палепшыцца па якасцi — яна не будзе адрознiвацца ад той, што выконваецца цяпер у спецыялiзаваных медыцынскiх цэнтрах.

— Мы прапiсваем пытаннi развiцця ўнiверсiтэцкiх клiнiк — пiлотны праект зараз рэалiзоўваецца на базе былой Гродзенскай абласной клiнiчнай бальнiцы, i я перакананы, што ён атрымае станоўчую рэалiзацыю i распаўсюджанне па ўсёй краiне, — выказаў упэўненасць сенатар.

Пашыраюцца i магчымасцi дзённага стацыянара. Вiктар Лiсковiч растлумачыў, што пацыент, якому не патрабуецца стацыянарнае лячэнне ў медыцынскай установе, набываць медыкаменты за свой кошт для атрымання медыцынскай дапамогi на дзённым стацыянары больш не будзе.

Таксама знайшло адлюстраванне i пытанне дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў медыцыне: гэта тыя паслугi, якiя патрэбны пажылым грамадзянам, людзям з абмежаванымi магчымасцямi.

— Тут мы таксама зможам прыцягваць iншыя арганiзацыi (i гаворка датычыцца не толькi медыцынскiх устаноў) для выканання простых медыцынскiх паслуг, — падкрэслiў суразмоўнiк.

Акрамя таго, сярод навацый — новыя вiды медыцынскiх экспертыз. Першы мае на ўвазе якасць аказання медыцынскай дапамогi. Другi вiд экспертызы ацэньвае тую цi iншую медыцынскую тэхналогiю. I, нарэшце, трэцяя — прафесiйная экспертыза — будзе ацэньваць умовы работы медыцынскага персаналу i ў адпаведнасцi з гэтымi ацэнкамi будзе аказвацца падтрымка здароўя медработнiкаў.

Як падкрэслiў сенатар, навацый шмат, але ўсе яны скiраваны на адно — каб чалавек, якi жыве ў сельскай мясцовасцi цi нават у вялiкiм горадзе, пры неабходнасцi мог звярнуцца па аказанне якаснай медыцынскай дапамогi i атрымаць яе на самым высокiм узроўнi, незалежна ад месца свайго пражывання.

— Абноўлены ў новай рэдакцыi закон вельмi неабходны i практыкаарыентаваны. Там няма нiчога лiшняга — усё прадугледжана, каб урачу было зручна працаваць i пацыент атрымаў неабходную дапамогу, — рэзюмаваў старшыня профiльнай камiсii.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.