16 студзеня, субота

Вы тут

Што зменіцца ў пенсiйным забеспячэнні i дзяржаўным сацыяльным страхаванні


З 9 да 12 гадоў павялiчыцца лiмiтавы перыяд па доглядзе за дзецьмi, якi будзе залiчваецца жанчынам у агульны стаж для налiчэння пенсiй. Акрамя таго, знiжаецца працягласць страхавога стажу для грамадзян з працяглай iнвалiднасцю I — II груп, i тых, хто мае няпоўны страхавы стаж. Сенатары разгледзелi на пасяджэннi чацвёртай сесii законапраект «Аб змяненнi законаў па пытаннях пенсiйнага забеспячэння i дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».


Фота БЕЛТА

Як растлумачыла членам Савета Рэспублiкi мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Iрына КАСЦЕВIЧ, праект закона падрыхтаваны з мэтай прывядзення нормаў законаў «Аб пенсiйным забеспячэннi» i «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi» ў адпаведнасць з палажэннямi двух указаў кiраўнiка дзяржавы, прынятых у 2020 годзе (ад 17 студзеня № 15 i ад 18 мая № 171). Акрамя таго, у праекце ўтрымлiваюцца прапановы па карэкцiроўцы закона аб iндывiдуальным персанiфiкаваным улiку ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Мiнiстр расказала, што ў законапраекце прадугледжваюцца дадатковыя пенсiйныя гарантыi сацыяльна ўразлiвым катэгорыям: матулям з чатырма дзецьмi, iнвалiдам, бацькам дзяцей-iнвалiдаў.

— Найбольшую колькасць жанчын — гэта прыкладна 70 тысяч чалавек — закранае тая норма, якая прадугледжвае павелiчэнне перыяду, якi можа быць уключаны ў агульны стаж у сувязi з доглядам за дзецьмi ва ўзросце да трох гадоў. На сённяшнi момант максiмальны перыяд складае дзевяць гадоў, — звярнула ўвагу мiнiстр. — З 1 студзеня 2021 года жанчынам, якiя маюць чатырох i больш дзяцей, у агульны стаж можа быць залiчаны дадаткова яшчэ тры гады, калi яны не працавалi i даглядалi малых, іншымі словамі, усяго — 12 гадоў. Гэта норма будзе распаўсюджвацца не толькi на тых жанчын, якiя ўпершыню звяртаюцца дзеля прызначэння пенсii, але i тых, каму пенсiю ўжо прызначылi.

Акрамя таго, для матуль з чатырма дзецьмi знiжаецца страхавы стаж да дзесяці гадоў для прызначэння пенсii па ўзросце. Патрабаваннi да агульнага стажу застаюцца нязменныя — 20 гадоў, у яго будзе ўключацца догляд за дзецьмi ва ўзросце да трох гадоў.

З'явiлiся i палёгкi для iнвалiдаў адносна працоўнай пенсii па ўзросце. Пагадзiцеся, пры наяўнасцi сур'ёзных доўгачасовых праблем са здароўем адпрацаваць 18—20 гадоў не заўсёды магчыма. Разумеюць гэта i заканадаўцы.

— Таму асобам, якiя знаходзiлiся на iнвалiднасцi І цi ІІ груп не менш за дзесяць гадоў, патрэбны страхавы стаж па ўзросце знiжаецца на шэсць месяцаў за кожны поўны год знаходжання на iнвалiднасцi. Калi знаходжанне на iнвалiднасцi складае 21 год i болей, для працоўнай пенсii па ўзросце будзе дастаткова мець пяць гадоў страхавога стажу, — растлумачыла Iрына Касцевiч.

Мiж iншым, змены закранаюць i пенсii бацькоў дзяцей-iнвалiдаў. Часта, каб аказваць дапамогу свайму цяжка хвораму дзiцяцi i далей ужо даросламу iнвалiду з дзяцiнства, мама вымушана пакiнуць работу на доўгiя гады. Канешне, у матуль дзяцей-iнвалiдаў ёсць права на датэрмiновае прызначэнне пенсii па ўзросце пры пяцiгадовым страхавым стажы. Аднак не заўсёды жанчына можа выпрацаваць нават такi стаж. Для такiх бацькоў, якiя не менш за 20 гадоў ажыццяўлялi догляд за дзецьмi-iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў з трэцяй-чацвёртай ступенямі страты здароўя i прызнаны iнвалiдамi з дзяцiнства І групы, павышаны памер сацыяльнай пенсii да 130 % бюджэту пражытковага мiнiмуму пенсiянера. Ва ўмовах лiстапада 2020 года гэта 254 рублi.

Што датычыцца змен у адносiнах iндывiдуальнага персанiфiкаванага ўлiку ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, яны закранаюць змест iндывiдуальнага асабовага рахунку чалавека. Мiнiстр адзначыла, што ён будзе дапаўняцца iнфармацыяй аб прычыне налiчэння заробку ў памеры нiжэй за мiнiмальны, таксама з'явiцца iнфармацыя аб працоўнай дзейнасцi чалавека — форме працоўных адносiн, найменнях яго пасад i прафесiй.

— Гэта аснова для пераходу на электронныя працоўныя кнiжкi, — растлумачыла Iрына Касцевiч.

Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ нагадаў калегам-сенатарам, што сёння ў краiне пражывае больш за 2,5 мiльёна пенсiянераў.

— Дзяржавай аддаецца вялiкая ўвага пытанням эфектыўнага развiцця пенсiйнай сiстэмы, яе фiнансавай устойлiвасцi з улiкам зменлiвых эканамiчных i дэмаграфiчных умоў, — падкрэслiў ён i звярнуў увагу, што законапраектам прадугледжваецца дадатковая сацыяльная абарона асобных катэгорый грамадзян — шматдзетных сем'яў, людзей з iнвалiднасцю, а таксама сем'яў, якiя выхоўваюць дзяцей з iнвалiднасцю. Акрамя таго, знiжаецца працягласць страхавога стажу для асобнай катэгорыi грамадзян.

I гэта важна, бо абраны дзяржавай кiрунак у бок сваёй сацыяльнай арыентаванасцi натуральна пацвярджае разгляд такога запатрабаванага сёння ў грамадстве законапраекта. Цi трэба казаць, што сенатары ўхвалiлi яго аднагалосна?!

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.