Вы тут

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд


Жыхары дома па вулiцы Лiзы Чайкiнай у абласным цэнтры нечакана сталi адказчыкамi ў судзе. Аказалася, яны перашкаджаюць весцi рамонт дома, зацягваюць тэрмiны работ. I ўсё з-за таго, што адмовiлiся дэмантаваць аздабленне сваiх балконаў. Паколькi дагаварыцца з уласнiкамi кватэр не атрымалася, камунальныя службы падалi на жыхароў у суд.


У Гродне вядзецца актыўны рамонт жыллёвага фонду. Напрыклад, у Кастрычнiцкiм раёне абласнога цэнтра летась адрамантавана каля 60 дамоў. Вось i пяцiпавярховая панэлька па вулiцы Лiзы Чайкiнай нарэшце дачакалася абнаўлення. Рашэнне аб капiтальным рамонце было прынята ў снежнi летась. Сам дом пабудаваны ў 60-я гады, i да гэтага часу кардынальныя работы па рамонце тут не вялiся. Таму было вырашана заняцца дахам, фасадам i балконамi. Быў складзены каштарыс, вызначаны заказчык работ, падрадныя арганiзацыi.

Калi з дахам i фасадам праблем не ўзнiкла, то рамонт балконаў некаторыя жыхары сустрэлi, што назывецца, у штыкi. Справа ў тым, што праект прадугледжвае рамонт бетонных плiт i металiчных агароджаў усiх балконаў. Калi яны не зашклёныя, праблем няма. Будаўнiкi прыходзiць i робяць сваю справу, у вынiку атрымлiваецца лiтаральна новы балкон. А вось там, дзе яго зашклiлi, усё складаней. Некаторыя жыхары наадрэз адмовiлiся дэмантаваць свае балконныя рамы. Алена Iосiфаўна — адна з iх.

— Тое, што наш дом нарэшце трапiў у графiк капiтальнага рамонту, мы сустрэлi з аптымiзмам, — расказвае жанчына. — Дом даволi стары, панэлi тонкiя, у межсезонны перыяд холадна. Але даведалiся, што ўцяпляць будуць толькi тарцы. Таму мы выступалi за тое, каб сродкi накiравалi на ўцяпленне дома, а не на мантаж балконаў. Як нам стала вядома з тэхнiчнага заключэння, агульны стан плiт балконаў здавальняючы. Дэфекты можна лiквiдаваць кропкава. Няма патрэбы выдаткоўваць сродкi на плiты i рамонт балконаў.

Алена Iосiфаўна балкон зашклiла, каб затрымаць цяпло. Прывяла ў належны стан — знутры i звонку ён абшыты сайдынгам. Эстэтычны выгляд дапаўняе кветнiк, якi жанчына высаджвае вясной. Рашэнне аб дэмантажы рам стала для яе непрыемным сюрпрызам.

— Мы выходзiм ранкам, а ў нас на шыльдзе вiсiць аб'ява аб рамонце i прадпiсанне вызвалiць балконы для работ. Мы былi ў шоку. Камунальнiкi адказалi, што яны не абавязаны пытаць жыхароў, — абураецца Алена Iосiфаўна. — Атрымлiваецца, што мне трэба наняць майстроў, каб зняць гэтую раму, якая абышлася ў 700 долараў. А потым куды яе, на сметнiк? Мне, як пенсiянерцы, складана сабраць грошы на новую.

Магчыма, жыхары не сталi б так супрацiўляцца i выканалi прадпiсаннi ЖЭСа аб дэмантажы рам, калi б яны маглi пасля рамонту паставiць iх наноў. Але памеры новай агароджы адрознiваюцца ад папярэдняй. Таму былыя рамы пад iх не падыходзяць. Спрэчкi цягнулiся не адзiн месяц. Работы павiнны былi завяршыцца яшчэ ў вераснi мiнулага года. З-за таго, што некаторыя жыхары адмовiлiся дэмантаваць рамы, тэрмiны рамонту пастаянна пераносiлiся. Спачатку да леташняга снежня, потым да сакавiка. У красавiку камунальныя службы звярнулiся ў суд. УЖРЭП падало iск да 11 жыхароў дома, каб прымусiць iх зрабiць дэмантаж, паколькi дабраахвотна яны гэтага не зрабiлi.

Як высветлiлася, такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню. Суддзя Сяргей Слашчоў паведамiў, што прадметам судовага разбору з'яўляецца неабходнасць правядзення рамонту. Дом, як высветлiлася, не знаходзiўся ў аварыйным стане.

— Жыхары даказвалi, што такой неабходнасцi няма. Планавалася, што будзе заключэнне паўторнага абследавання. Але ў хуткiм часе ўласнiкi кватэр адмовiлiся ад гэтага, бо спецыялiсты патрабавалi атрымаць поўны доступ да плiты, каб яе ўважлiва даследаваць i нават разабраць. Камунальныя службы ў сваю чаргу прадставiлi больш дасканалыя аргументы, — зазначыў Сяргей Слашчоў.

Работнiкi жыллёва-эксплуатацыйнай службы паведамiлi, што падчас абследавання тэхнiчнага стану балконаў былi выяўлены дэфекты, якiя знiжаюць iх эксплуатацыйныя ўласцiвасцi — гэта трэшчыны, разбурэннi, аскепкi ахоўнага пласта бетону, карозiя рабочай арматуры, разбурэнне тарцоў плiт у вынiку адсутнасцi адлiваў.

I хоць выявiлася, што падобныя дэфекты не прыводзяць да парушэння канструкцый, у будучым могуць знiзiць яе даўгавечнасць. Таму ёсць неабходнасць гэтыя дэфекты лiквiдаваць у ходзе бягучага рамонту — уцяплiць тарцы, выканаць рамонт фасадаў, замянiць аконныя блокi пад'ездаў i падвалаў, дах i iншае. Пашкоджаныя ўчасткi балконаў павiнны прайсцi апрацоўку пескаструменнымi апаратамi з нанясеннем трывалай грунтоўкi. На арматуры неабходна выдалiць iржу i таксама апрацаваць, цалкам замянiць агароджу. Суд з такiм раскладам работ пагадзiўся i абавязаў жыхароў выканаць дэмантаж балконных рам.

— Рамонт рабiць трэба, бо балконы — аб'екты небяспечныя. I хоць на сённяшнi дзень пагрозы абрушэння няма, але тыя пашкоджаннi, якiя зафiксаваны, могуць паўплываюць на эксплуатацыю ў далейшым. А дэфекты, як вядома, з кожным разам толькi пагаршаюць стан аб'екта i праяўляюцца ўсе больш i больш. I можа здарыцца абрушэнне, а гэта ўжо — пытаннi бяспекi iншых, — выказвае сваю пазiцыю суддзя.

Вядома, жыхарам давядзецца панесцi пэўныя выдаткi. З-за гэтага, уласна кажучы, i разгарэлася спрэчка. Спачатку заплацiць за дэмантаж, потым яшчэ i за ўстаноўку новай рамы. У гэтым выпадку жыхары, можна сказаць, сталi закладнiкамi старой сiстэмы будаўнiцтва, калi дамы здавалi без шклення балконаў. Уласнiкi сучасных кватэр пазбаўлены такога супрацьстаяння.

— Тут ёсць прынцыповая рознiца. Калi ў мяне, скажам, па праекце закладзена шкленне, службы, якiя рамантуюць, абавязаны ўсё гэта ўзнавiць. Паколькi ў першапачатковым праекце старой «панэлькi» такога няма, нiхто не абавязаны такiя аб'екты ўзнаўляць. Жыхары робяць гэта самi. Яны павiнны дапусцiць будаўнiкоў да плiт, даць магчымасць замянiць металiчныя агароджы, i на гэтым кропка. Закон не прадугледжвае, каб камунальныя службы ўзнаўлялi рамы, — канстатуе суразмоўнiк.

Зараз у суд паступiла яшчэ адна падобная справа. Мiж тым большасць уласнiкаў кватэр, якiя сутыкнулiся з такой праблемай, iдуць будаўнiкам на саступкi. Гэта мае свае «плюсы». Па-першае, рамонт дома iдзе хутчэй, па-другое — балконы жыхароў прыводзяцца ў належны стан. У сваю чаргу, камунальныя службы i самi iмкнуцца не даводзiць справу да суда. Як расказаў начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела Гродзенскай гарадской ЖКГ Павел Конеў, будаўнiкi стараюцца рабiць сваю работу з максiмальнай зручнасцю для людзей. Перад рамонтам абавязкова праводзяцца сходы, даследаваннi, перадпраектныя, праектныя работы. Да пажаданняў жыхароў дома стараюцца прыслухоўвацца, каб пазбегнуць зацяжных канфлiктаў.

Дарэчы, у доме па вулiцы Лiзы Чайкiнай рамонт амаль завершаны. Будынак прыкметна абнавiўся, балконы набылi новы выгляд. З некаторымi жыхарамi знойдзена кампрамiснае рашэнне. Iм зробяць агароджу з такiм разлiкам, каб яны маглi паставiць назад свае былыя рамы. Але гэта, хутчэй, выключэнне з правiлаў, бо рамонт тыпавых шматпавярховiкаў не прадугледжвае iндывiдуальнага падыходу.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Чаму зацягнуўся капiтальны рамонт?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.