Вы тут

Былы выпускнiк магiлёўскай вышэйшай «мiлiцэйскай» установы - пра злачыннасць у 90-я


Былы выпускнiк магiлёўскай вышэйшай «мiлiцэйскай» установы сёння разам з тэорыяй прыводзiць курсантам прыклады са свайго практычнага вопыту

Гэта цяпер установа называецца Магiлёўскi iнстытут мiлiцыi, а ў той час, калi ў ёй вучыўся курсант Сяргей Барадзiн, гэта была спецыяльная школа транспартнай мiлiцыi. За час сваёй службы ён прайшоў шлях ад звычайнага ўчастковага да начальнiка аддзела ўпраўлення па наркакантролi. Працаваў следчым, аператыўным дзяжурным, начальнiкам крымiнальнай мiлiцыi, узначальваў РАУС — адным словам, атрымаў бясцэнны практычны досвед. I зараз яму не трэба прыдумваць нейкiя там прыклады, каб пацвердзiць тое, што напiсана ў падручнiках. Некаторыя яго гiсторыi, напэўна, будзе цiкава паслухаць i нашым чытачам.


Трэба быць крыху Шэрлакам Холмсам

— Гэта здарылася ў трывожныя 90-я гады, калi назiраўся ўсплёск злачыннасцi, — расказвае Сяргей Барадзiн. — Я абслугоўваў тэрыторыю мiкрараёна 30 гадоў Перамогi. У нядзелю раздаецца званок: «Хутчэй бяжы на работу, у цябе на ўчастку забойства». Забiлi маладога хлопца, якi толькi што дэмабiлiзаваўся з армii. Нiякiх канцоў, за што можна было б зачапiцца. Пачаў прапрацоўваць версii. Пятнiца i субота — днi, калi праводзяцца вяселлi, i, хутчэй за ўсё, малады чалавек якраз адтуль i вяртаўся. Тады начных клубаў яшчэ не было, i гэта версiя мне падалася самай падыходзячай. У Магiлёве было чатыры загсы, i я ўзяў iнфармацыю па ўсiх вяселлях, якiя прайшлi ў абазначаныя днi. Спiскi атрымалiся вялiкiя. Сустракаўся з маладымi, iх гасцямi — назбiралася больш за тысячу чалавек. I сярод iх знайшоўся сведка. Ён вяртаўся ў дзве гадзiны ночы i бачыў тых людзей, якiя нас цiкавiлi. Такiм чынам атрымалася выйсцi на забойцаў хлопца i раскрыць злачынства.

Руды, канапаты, але... дзядулю не чапаў, проста скраў сумку

— У сталовай непадалёк ад вулiцы Цiмiразеўскай у жанчыны скралi сумку. А разам з ёй 25 рублёў i ваенны бiлет. Пагутарыў з работнiкамi сталовай — адна супрацоўнiца выказала здагадку, што ў справе маглi быць задзейнiчаны дзецi. «Тут часта бегаюць хлопчыкi 10-11 гадоў», — сказала яна. На вулiцы лета, вокны сталовай расчыненыя, а пацярпелая якраз паставiла сваю сумку на падаконнiк, i тая праз нейкае iмгненне знiкла. Карцiнка стала складвацца вельмi хутка. Побач школа, i я пайшоў гутарыць з яе дырэктарам наконт вучняў згаданага ўзросту. Была асаблiвая прыкмета, якую падказалi работнiкi сталовай. Сярод тых, хто бегае пад iх вокнамi, ёсць адзiн руды i вельмi нахабны. На гэтае апiсанне i арыентаваўся, хоць вельмi дрэнна ўяўляў сабе, як па знешнiм выглядзе можна вызначыць нахабства. Але, напэўна, кемлiвасць аператыўнiка спрацавала. Гэтага рудога я адразу ж пазнаў сярод iншых хлопчыкаў. У яго сапраўды былi нахабныя вочы. Забраў яго з сабой i пытаюся: «Як вучышся? Чым займаешся?» А потым рэзка: «Куды сумку дзелi?» Той разгубiўся i адразу ж выдаў: «У калодзеж схавалi». Так сумка i знайшлася, а рудога i яго таварышаў я вырашыў не караць, былi ў нас на той момант такiя паўнамоцтвы. Правёў з iм прафiлактычную работу, а на камiсiю адпраўляць справу не стаў. Пашкадаваў хлопца, ён быў са шматдзетнай сям'i. Але ўсе 12 гадоў, пакуль там працаваў, адсочваў яго лёс. Хлопец сапраўды выправiўся, стаў добрым чалавекам.

Крымiнал мiжнароднага маштабу

Гiсторыя адбылася ў пачатку нулявых, калi я працаваў ва ўпраўленнi крымiнальнага вышуку. Мы тады вельмi цесна супрацоўнiчалi з калегамi з Расii. Да нас паступiў сiгнал, што прапаў прадпрымальнiк — паехаў па рэкламе прадаваць сваю машыну i знiк. Пачалi шукаць сляды i высветлiлася, што знiклы «Мерседэс» «засвяцiўся» ў Смаленску. Мы прыехалi туды i арганiзавалi мерапрыемства па куплi гэтай машыны. Прадаўцамi аказалiся двое жыхароў Смаленска, у аднаго з якiх у Магiлёве раней жыла бабуля. Хутка ён прызнаўся, што разам з напарнiкам забiў прадпрымальнiка, а машыну яны вырашылi прадаць у Смаленску. Злачынства, здавалася б, раскрытае, але толькi напалову. Пакуль цела забiтага не знойдзена, нельга нават завесцi крымiнальную справу. Дзякуй смаленскiм калегам, якiя пайшлi нам насустрач. На падставе паказанняў злачынцаў яны завялi крымiнальную справу. Заставалася толькi неяк пераканаць падазраваных выехаць на тэрыторыю Беларусi, каб паказаць тое месца, дзе яны схавалi труп. Усё ж такi жыхары iншай краiны, маглi i адмовiцца. Тады б справа яшчэ больш зацягнулася. Але яны пагадзiлiся супрацоўнiчаць. Канвой, пераход гранiцы, прыезд у Магiлёў, эксгумацыя трупа, яго апазнанне — усе гэтыя этапы мы адлюстравалi ў матэрыялах справы i перадалi яе смаленскiм калегам для далейшага правасуддзя.

Справа дальнабойшчыкаў

— Пра нашумелую справу дальнабойшчыкаў, напэўна, чулi ўсе. Група Лучкiна «працавала» ў Бабруйску — здзяйсняла разбоi на дарогах, нападала ў асноўным на фуры. Мы з АМАПам рабiлi пасткi: бралi машыну, загружалi яе муляжамi-скрынкамi з апаратурай, вешалi ўкраiнскiя або нямецкiя нумары i выязджалi на «паляванне». У вынiку група была затрыманая.

Студэнта забiлi... аднагрупнiкi

— У 2002 годзе прапаў студэнт Якубаў з Беларуска-расiйскага ўнiверсiтэта: выехаў таксаваць i знiк. Хутка паблiзу вёскi Гаi ў рэчцы ўсплыў труп са слядамi гвалтоўнай смерцi. Як потым высветлiлася, студэнта забiлi, забралi яго мабiльны тэлефон i аўтамагнiтолу, а машыну спалiлi на Дачным. Тады тэлефон быў дарагiм задавальненнем i меў яго далёка не кожны. Трэба было вызначыць IMEI-нумар тэлефона забiтага. Гэта цяпер лёгка даведацца пра ўладальнiка гаджэта, адсачыць яго, а раней для гэтага неабходна было ехаць у Мiнск, падаваць запыт i чакаць адказу. Доўгi час тэлефон быў заблакаваны, а калi атрымалася яго «ўключыць», адразу ж выйшлi на забойцаў. Iмi аказалiся аднагрупнiкi забiтага. Матыў просты — зайздрасць. Хлопец быў з забяспечанай сям'i, падпрацоўваў, вучыўся ва ўнiверсiтэце, сустракаўся з сiмпатычнай дзяўчынай, ездзiў на ўласнай машыне. Аказваецца, гэтага дастаткова, каб адправiць чалавека на той свет.

* * *

У арсенале выкладчыка ёсць гiсторыi на ўсе чалавечыя заганы. Зараз, на шчасце, няма арганiзаваных груп, як гэта было раней, жорсткiх забойстваў, але з'явiлiся iншыя прыкметы ўжо новага часу.

— Каб быць у курсе падзей, я заўсёды трымаю сувязь з практыкамi, нашымi ўчарашнiмi выпускнiкамi, — кажа суразмоўнiк. — У курсантаў я выкладаю розныя дысцыплiны аператыўна-вышуковай дзейнасцi i магу з упэўненасцю сказаць, што нашы будучыя мiлiцыянеры — не кнiжныя аператыўнiкi, а практыкаарыентаваныя следчыя. Штодня з курсантамi праводзяцца практычныя заняткi на базе РАУС, яны ходзяць на дзяжурствы ў складзе следча-аператыўнай групы i працуюць нароўнi з практыкамi. Асабiста я рэкамендую iм уважлiва чытаць класiку. Пераканаўся асабiста — гэтыя веды заўсёды спатрэбяцца на практыцы.

Валерый Палiшчук, начальнiк Магiлёўскага iнстытута МУС, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:

— Магiлёўскi iнстытут МУС — найстарэйшая «кузня» мiлiцэйскiх кадраў. Я сам былы выпускнiк гэтай «мiлiцэйскай» ВНУ, прайшоў шлях ад курсанта да генерала. У нас працуе высокапрафесiйны навукова-педагагiчны калектыў. I галоўны прыярытэт — не зламаць тое, што было зроблена да нас, не страцiць былыя традыцыi i пры гэтым прыўнесцi нешта новае, сучаснае. Будучых спецыялiстаў мы вучым выяўляць, раскрываць, расследаваць злачынствы, зыходзячы са старой школы вышуку, але з улiкам сучасных метадаў.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Непрыдуманыя гiсторыi Сяргея Барадзiна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.