Вы тут

У Маладзечне ноччу чацвёра непаўналетніх залезлі ў тытунёвы кіёск і выкралі тавару на 1 400 рублёў


Каля 7 гадзін раніцы праваахоўнікаў на месца здарэння выклікала прадавец кіёска «Табакерка», размешчанага на вуліцы Міра. Па словах жанчыны, у шапіку было разбіта шкло і адкрыта касавае акенца. Па названым адрасе неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Падрабязнасці паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.


Так, па прыбыцці супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што невядомыя, разбіўшы вітрыну, праніклі ў гандлёвы кіёск, адкуль вынеслі цыгарэты, запальнічкі і пачкі кантрацэптываў на агульную суму крыху больш за 1400 рублёў. З месца крадзяжу былі канфіскаваны сляды і запіс з камеры відэаназірання, а таксама іншыя доказы здзяйснення злачынства. Як высветлілася, за ноч зламыснікі двойчы траплялі ў гандлёвае памяшканне. Верагодна, думалі, што застануцца незаўважанымі, аднак увесь «працэс» быў зазняты на відэа.

Каля чатырох раніцы ад разбітага вітрыннага шкла спрацавала сігналізацыя, але гэта не перашкодзіла аднаму з таварышаў залезці ўнутр кіёска і набіць сумку блокамі цыгарэт з прылаўка. Праз шэсць хвілін зламыснікі вярнуліся кампаніяй на месца здарэння, мабыць, здабычы ім аказалася мала — той жа «смяльчак» пайшоў на другі заход. Хапаў блокі тытунёвых вырабаў без разбору і праз разбітае акно падаваў саўдзельнікам. Аднак на гэты раз фартуна да іх не была гэтак добразычлівая і кіёск ледзь не апынуўся пасткай для зладзюжкі — ён не змог пралезці назад і затрымаўся. Тады шляхам адыходу зламыснік выбраў касавае акенца.

Па гарачых слядах аператыўнікам удалося высветліць асобы меркаваных налётчыкаў і затрымаць іх. Імі апынуліся чацвёра навучэнцаў мясцовага каледжа 16 і 15 гадоў. У ходзе правядзення вобыску ў інтэрнаце, дзе пражываюць маладыя людзі, была знойдзена і канфіскаваная частка выкрадзенага. Па словах юнакоў, грошай на куплю цыгарэт не хапае — вырашылі ўзяць у запас. Дзеянні крымінальнага квартэта праваахоўнікі кваліфікавалі па артыкуле «Крадзеж».

Дарэчы, у біяграфіі дваіх непаўналетніх гэта першы канфлікт з законам. У двух іншых, 15-гадовага ўраджэнца Валожынскага раёна, і 16-гадовага падлетка з Мядзела, дробныя крадзяжы ледзь не ператварыліся ў свайго кшталту крымінальнае хобі. За проціпраўныя дзеянні яны неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць датычнасць падазраваных да іншых падобных інцыдэнтаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».