Вы тут

Дэпутаты выступаюць за адвязванне дарожнага збору ад тэхагляду i ад цаны на палiва


Пра гэта паведамiў журналiстам старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце i сувязi Iгар Камароўскi.

Учора ў нiжняй палаце парламента на пашыраным пасяджэннi пастаянных камiсiй па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце i сувязi i па бюджэце i фiнансах абмяркоўвалася пытанне аб удасканаленнi сiстэмы збiрання дзяржаўнай пошлiны за карыстанне аўтамабiльнымi дарогамi.


У пасяджэннi ўдзельнiчалi прадстаўнiкi мiнiстэрстваў фiнансаў, па падатках i зборах, транспарту i камунiкацый, унутраных спраў, юстыцыi, сувязi i iнфарматызацыi, а таксама прадстаўнiкi «Белнафтахiма» i Адзiнай разлiковай i iнфармацыйнай прасторы.

Iгар Камароўскi паведамiў журналiстам, што дэпутаты пагадзiлiся з прапановай урада адвязаць дзяржпошлiну за карыстанне дарожнай iнфраструктурай ад праходжання тэхагляду аўтамабiля. Прапануецца ўвесцi магчымасць дыферэнцыраванай аплаты ад аднаго месяца да 24, што дазволiць плацiць толькi за той перыяд, падчас якога аўтамабiль эксплуатуецца. Кантроль за выплатамi плануецца забяспечыць тэхнiчнымi i аналiтычнымi сродкамi фота- i вiдэафiксацыi.

«Нашы грамадзяне дастаткова свядомыя, калi механiзм будзе зразумелы i празрысты, яны будуць добраахвотна плацiць», — лiчыць iншы дэпутат — член мiжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы механiзму збiрання дзяржпошлiны за карыстанне дарожнай iнфраструктурай Сяргей Сцельмашок.

Парламентарыi гатовыя да таго, што i гэты варыянт, як i шматлiкiя iншыя, якiя абмяркоўвалiся раней, будзе падвергнуты крытыцы з боку грамадзян.

«Над гэтай праблематыкай работа iдзе ўжо не першы год, i любы з варыянтаў мае як станоўчыя бакi, так i недахопы, гэта значыць, iдэальным быць не можа. Вядома, што любы з варыянтаў, i той, што абраны сёння, будзе крытыкавацца, у першую чаргу, грамадзянамi, але тым не менш думаю, мы ўсё ж такi вызначым самы аптымальны», — выказаў спадзяванне Iгар Камароўскi.

Дэпутаты не падтрымалi варыянт уключэння дзяржпошлiны ў цану маторнага палiва з-за магчымых негатыўных наступстваў для эканомiкi: iнфляцыйнага цiску i рызыкi дыспарытэту цэн на бензiн у Беларусi i Расii.

Адмова ад уключэння дзяржпошлiны ў кошт палiва прадыктаваная i тэндэнцыяй развiцця электратранспарту ў краiне, дадаў Сяргей Сцельмашок. Ён расказаў журналiстам пра закладзеныя ў новы механiзм паслабленнi па аплаце дарожнага збору: штомесячную стаўку прапануецца скарацiць на 10 працэнтаў у параўнаннi з той, што iснуе зараз, тым, хто будзе плацiць адразу за год, будзе дадзеная 20-працэнтная знiжка.

Напрыклад, калi цяпер за машыну вагой 1800 кг трэба плацiць каля 164 рублёў, то па новым механiзме, з улiкам змянення стаўкi i пры выкарыстаннi знiжкi — каля 120.

Намеснiк мiнiстра фiнансаў Дзмiтрый КIЙКО падрабязна спынiўся на мiнусах механiзму прывязкi пошлiны да кошту палiва, бо гэты варыянт многiм падаецца справядлiвым i вельмi простым.

Акрамя iнфляцыйнага цiску на эканомiку, пра якi ўжо згадвалi дэпутаты, гэты механiзм можа пацягнуць касавы разрыў у дарожным фондзе каля 120 мiльёнаў рублёў з-за неабходнасцi вяртання грошай тым, хто ўжо заплацiў дарожны збор (бензiн падаражае ў гэтым выпадку аднамомантна i аднолькава для ўсiх).

«Але самая галоўная прычына адмовы ад уключэння пошлiны ў кошт палiва — гэта магчымае знiжэнне паступлення даходаў у бюджэт у вынiку вымушанага знiжэння падатковага складнiка ў цане палiва з-за штогадовага росту кошту нафты для беларускiх нафтаперапрацоўчых заводаў, — растлумачыў Дзмiтрый Кiйко. — Мы сёння знаходзiмся ў сiтуацыi няпэўнасцi з коштам нафты. У Расiйскай Федэрацыi рэалiзуецца падатковы манеўр, у вынiку для нас штогод адбываецца адноснае падаражанне нафты. Гэта ўплывае на эфектыўнасць нафтаперапрацоўкi i цягне неабходнасць павелiчэння цаны на аўтамабiльнае палiва на ўнутраным рынку».

Па яго словах, калi да павелiчэння кошту палiва з-за дзяржпошлiны дадаць штогадовы рост у сувязi з падатковым манеўрам, можа адбыцца дыспарытэт цэн на палiва з Расiйскай Федэрацыяй, што негатыўна паўплывае на транзiт, аб'ёмы рэалiзацыi палiва на тэрыторыi Беларусi i можа нарадзiць шэрыя схемы завозу ў нашу краiну расiйскага бензiну. Усё гэта выклiча змяншэнне паступленняў у бюджэт па акцызах i падатку на дабаўленую вартасць. Калi захоўваць парытэт цэн, прыйдзецца знiжаць падатковы складнiк у кошце палiва, у вынiку цягам трох гадоў гэтая даходная крынiца будзе зведзеная да нуля, давёў чыноўнiк.

Менавiта таму Мiнiстэрства фiнансаў прапануе захаваць плату за карыстанне дарогамi асобна ад кошту на палiва. Па ацэнках спецыялiстаў, новы механiзм забяспечыць дадатковыя паступленнi на абслугоўванне дарог ад фiзiчных асоб у памеры 150 мiльёнаў рублёў. Зараз дзяржава збiрае з кiроўцаў каля 300 мiльёнаў рублёў штогод (сёлета менш з-за таго, што многiя адклалi выплату ў чаканнi змяненняў).

Дзмiтрый Кiйко расказаў пра наступствы, якiя прапануюцца для аўтаўладальнiкаў за ўхiленне ад выплаты дарожнага збору: гадавая стаўка дзяржпошлiны тады будзе падвойная, плюс такога ж памеру прыйдзецца заплацiць штраф.

Дзяржаўная пошлiна за ўдзел у дарожным руху была ўведзеная ў Беларусi ў 2014 годзе. Тады быў абраны механiзм прывязвання яе да праходжання тэхагляду транспартнага сродку, але мiнусы такога спосабу ў тым, што ўсю суму трэба ўносiць аднаразова, да таго ж, незалежна ад iнтэнсiўнасцi ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху. Гэта прывяло да значнай колькасцi ўхiленняў ад аплаты пошлiны пры немагчымасцi арганiзаваць суцэльны кантроль на дарогах за наяўнасцю тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў сiламi падраздзяленняў ДАI i нiзкiм памеры штрафу ў параўнаннi з самой дзяржпошлiнай. З 2017 года абмяркоўваюцца новыя, больш дасканалыя, зразумелыя i справядлiвыя механiзмы прыцягнення ўладальнiкаў аўтамабiляў да ўдзелу ў фiнансаваннi ўтрымання i будаўнiцтва дарог.

У парламенце казалi пра тое, што новы парадак можна будзе ўвесцi з 1 красавiка наступнага года. Для грамадзян, якiя будуць плацiць дзяржпошлiну па iснуючым парадку ў першыя тры месяцы года, прапануецца знiзiць яе стаўку на 20 працэнтаў. Для тых, хто заплацiў дзяржпошлiну ў 2019 i 2020 гадах, i перыяд яе дзеяння да 1 красавiка не скончыцца, прапануецца зрабiць залiк унесенага плацяжу прапарцыянальна тым месяцам, якiя застануцца з моманту ўвядзення новага парадку выплаты.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: mlyn.by

Загаловак у газеце: Стаўка на самасвядомасць i фотафiксацыю

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.