Вы тут

Што хвалюе жыхароў Гомеля?


Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк выслухала людзей у грамадскай прыёмнай.


Сенатар упэўнена — такі фармат работы са зваротамі вельмі важны. Людзі прыходзяць не толькі з бытавымі праблемамі, але і з канкрэтнымі прапановамі па ўнясенню змяненняў у Канстытуцыю Беларусі.

 — Пры Гомельскім аблвыканкаме грамадская прыёмная працуе з 12 лістапада. Гэтая форма ўжо прадэманстравала сваю эфектыўнасць. Дзясяткі людзей змаглі і выказаць праблемы, з якімі яны сутыкнуліся, і прапанаваць ініцыятывы па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, і падзяліцца бачаннем далейшага развіцця канкрэтных сфер, краіны ў цэлым, — падкрэсліла Ала Смаляк.

Так, да сенатара ў грамадскую прыёмную звярнуўся жыхар Гомеля. Пенсіянер выказаўся, што ўведзены масачны рэжым у рэгіёне павінен пазіцыянавацца не толькі як рэкамендацыя, але і як абавязковае правіла для выканання. Мужчына выступае за неабходную і дзейсную сістэма штрафаў за парушэнне масачнага рэжыму:

— Хто ў асноўным ходзіць без масак? Моладзь. Яны не разумеюць, што могуць быць носьбітамі інфекцыі і заразіць тых, хто побач, — лічыць гамяльчук. На яго думку, асаблівую ўвагу гэтаму пытанню трэба надаваць у гандлёвых кропках, грамадскім транспарце.

Член Савета Рэспублікі адзначыла, што ў цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі нашэнне масак — дзейсная мера. Аднак на заканадаўчым узроўні такая норма адсутнічае:

— Ваша прапанова будзе вынесена для абмеркавання з дэпутатамі мясцовага ўзроўню, я таксама назаву гэтую тэму спікеру верхняй палаты парламента, — запэўніла сенатар.

Між тым гамяльчук закрануў і яшчэ адно пытанне. Ён упэўнены, што неабходна перагледзіць дзяржпошліны ў дачыненні да аўтамабілістаў. Мужчына таксама звярнуў увагу, што ў апошні час падаражаў цукар, халадзільнікі беларускай вытворчасці.

Ала Смаляк адзначыла, што гэтае пытанне будзе адсочана і дэталёва вывучана.

Між тым да сенатара ў грамадскую прыёмную звярнулася 90-гадовая жыхарка Гомеля. Пажылыя жанчына папрасіла дапамагчы вырашыць праблемнае для яе зямельнае пытанне:

— Мой муж памёр у 2008 годзе. Трэба было аформіць на мяне зямельны ўчастак. Я высветліла, куды звяртацца, што рабіць, правялі вымярэнні, аднак праз месяц дакументаў не стала. Я на гэтым агародзе прапрацавала больш за 50 гадоў, пасадзілі з мужам сад, а ў выніку ўчастак адабралі. Быў суд, але пытанне не вырашана, — запэўніла жанчына. Ала Смаляк падкрэсліла, што ўсе нюансы агучанай сітуацыі будуць вывучаць спецыялісты: правядуць праверку і дапамогуць ветэрану працы.

— Мы пастараемся вырашыць усе пытанні і даць кампетэнтныя адказы. Важна, што грамадскія прыёмныя дазваляюць пачуць грамадзян і пагутарыць ужывую, — падкрэсліла пасля прыёму член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.