Супрацоўнікамі Магілёўскага і Быхаўскага РАУС паблізу вёскі Дары Магілёўскага раёна была затрымана грузавая аўтамашына MAN. У ёй без адпаведных дакументаў перавозілася большай за 33 тоны лому чорных металаў, паведамляе УУС аблвыканкама.
Кіроўца транспартнага сродку, 41-гадовы жыхар Быхава, растлумачыў праваахоўнікам, што метал збіраў сам на працягу некалькіх месяцаў на тэрыторыі раёна. Планаваў здаць яго у пункт прыёму металалому з мэтай атрымання даходу.
Аўтамабіль з грузам быў дастаўлены ў Магілёўскі РАУС. Лом чорных металаў канфіскаваны. У дачыненні да перавозчыка па факце ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці без спецыяльнага дазволу складзены адміністрацыйны пратакол. Устаноўлена, што мужчына раней неаднаразова прыцягваўся ды адказнасці за здзяйсненне аналагічных правапарушэнняў.
Па інфармацыі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама, за 10 месяцаў гэтага года канфіскавана амаль 380 тон лому і адходаў чорнага металу, а таксама 16,8 тоны каляровага, усяго на агульную суму 157 тысяч рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Магілёўскага аблвыканкама
Прэв’ю: mogilevnews.by
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.