Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) прыняў сёння рашэнне аб прысуджэнні заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі Уладзіміру Гніламёдаву прэміі МПА СНД імя Чынгіза Айтматава, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Прэмія з’яўляецца формай заахвочвання грамадзян дзяржаў СНД, прысуджаецца за дасягненні ў галіне літаратуры, выбітныя арыгінальныя творы і шматгранную літаратурную дзейнасць.
Уладзімір Гніламёдаў з’яўляецца аўтарам 13 манаграфій і больш за 350 артыкулаў па гісторыі, тэорыі, метадалогіі і тэксталогіі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыцы.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.