Вы тут

Наталля Качанава ўзнагароджана медалём МПА СНД «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва»


Парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Савета Рэспублікі Наталляй КАЧАНАВАЙ прыняла ўдзел у пасяджэннях Савета і 51-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў, якія прайшлі ў рэжыме відэаканферэнцыі.


На пасяджэнні Савета была пераабрана яго старшыня — Валянціна Мацвіенка, якая ўзначальвае заканадаўчую ўладу Расійскай Федэрацыі, бо тэрмін паўнамоцтваў яе на чале МПА СНД завяршаў сваё дзеянне.

Ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава падзякавала спікеру МПА СНД Валянціне Мацвіенка за работу па ўмацаванні ролі Міжпарламенцкай Асамблеі. Яна адзначыла, што Асамблея карыстаецца вялікім аўтарытэтам на міжнароднай арэне, з яе меркаваннем лічацца партнёры ў іншых краінах. Таксама спікер верхняй палаты беларускага парламента выказала ўпэўненасць, што будзе працягнута і надалей ініцыятыва і плённая дзейнасць расійскай калегі на пасадзе старшыні МПА СНД, што мае на мэце развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

На пасяджэнні МПА парламентарыі разгледзелі 21 пытанне. Адной з галоўных тэм стала заканадаўчае забеспячэнне захадаў, якія прымаюцца ў дзяржавах — удзельніцах СНД у сувязі з пандэміяй COVID-19. Дарэчы, у рабоце Савета прымаў удзел дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге.

На пасяджэнні была прынята сумесная Заява Савета МПА СНД і Еўрапейскага бюро САЗ «Аб ролі парламентаў у супрацьдзеянні COVID-19». У дакуменце падкрэсліваецца асноўная задача парламентарыяў у перыяд пандэміі — на ўзроўні заканадаўства забяспечыць рэалізацыю стратэгіі па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі, выратаванню жыццяў і зніжэнню адмоўных наступстваў захворвання.

Таксама на парадку дня былі пытанні стану і перспектыў эканамічнай інтэграцыі на еўразійскай прасторы і яе нарматыўна-прававое забеспячэнне, падрыхтоўка назіранняў за выбарамі ў органы дзяржаўнай улады ў краінах СНД у 2021 годзе, стварэнне Экспертнага савета па навуцы і адукацыі пры МПА СНД.

Акрамя таго на Савеце зацверджаны склад пастаянных камісій Асамблеі, разгледжаны план работы на наступны год, пытанні фінансавання дзейнасці гэтай структуры.

Адным з яркіх момантаў Савета МПА СНД стала ўзнагароджанне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай адмысловым медалём Міжпарламенцкай Асамблеі «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва» за асаблівы ўклад у развіццё парламенцкага супрацоўніцтва, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян у краінах — удзельніцах СНД.

Трэба сказаць, што такім медалём узнагароджваюцца парламентарыі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, грамадзяне і арганізацыі іншых краін, службовыя асобы і супрацоўнікі органаў СНД, міжнародныя служачыя іншых міжнародных арганізацый за асаблівы ўнёсак у развіццё нацыянальнага заканадаўства і парламентарызму.

Яшчэ адна ўзнагарода — прэмія МПА СНД імя Чынгіза Айтматава ў 2020 годзе прысуджана літаратураведу, пісьменніку, заслужанаму дзеячу культуры нашай рэспублікі, акадэміку НАН Беларусі Уладзіміру Гніламёдаву.

Што тычыцца правядзення пленарнага пасяджэння, падчас яго парламентарыі прынялі 27 тэматычных мадэльных прававых актаў, па якіх беларускім бокам унесена больш за 80 заўваг і прапаноў.

Асамблеяй зацверджаны праект міжнароднай дамовы — Канвенцыі аб захаванні аб’ектаў культурнай спадчыны дзяржаў — удзельніц СНД, якая замацоўвае асноўныя механізмы ўзаемадзеяння краін Садружнасці па захаванню і выкарыстанню аб’ектаў культурнай спадчыны, асабліва ў перыяд сацыяльных і прыродных катаклізмаў. Дакумент накіраваны ў Выканаўчы камітэт СНД для разгляду ў адпаведным парадку.

Адзначым, што прыняты падчас пасяджэння Асамблеі мадэльны Выбарчы кодэкс для дзяржаў — удзельніц СНД будзе садзейнічаць далейшаму развіццю прававой базы, і тычыцца правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі выбарчымі стандартамі.

У эканамічным блоку пытанняў прыняты мадэльныя законы аб інжынірынгу, інжынернай справе, будаўніцтве нерухомых аб’ектаў на долевай аснове.

У сферы абароны і бяспекі профільнай Пастаяннай камісіяй МПА СНД прадстаўлены мадэльныя законы аб бежанцах, пакрыцці нанесенай шкоды грамадзянам, якія пацярпелі ад злачынстваў, новыя рэкамендацыі па тыпалогіі злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

У гуманітарным раздзеле Асамблеяй прыняты мадэльны Працоўны кодэкс, законы аб школьным спорце і допінгу ў спорце, узгоднены слоўнік тэрмінаў у галіне адукацыі.

Адзначым, што ў складзе нацыянальнай дэлегацыі — члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Таццяна Рунец і Сяргей Рачкоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і Віктар Семяняка, намеснік Генеральнага сакратара Савета МПА СНД — паўнамоцны прадстаўнік Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Когут.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».