Вы тут

Больш за 664 тыс. еўра накіруюць на рэалізацыю праекта па падтрымцы цяжкахворых дзяцей


Болей 664 тысячы еўра будзе накіравана на рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння жыцця дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця».


Як паведаміла на прэзентацыі ў Магілёве кіраўнік праекта Марыя Барынава, на працягу трох гадоў свайго дзеяння праект акажа падтрымку 1,5 тысячы цяжкахворым дзецям і іх сем’ям ва ўсіх рэгіёнах краіны.

— Вельмі часта бацькі цяжкахворых дзяцей не ведаюць пра свае правы — знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме, — кажа Марына Барынава. — Наш праект прадугледжвае правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў для мэтавых груп, грамадскія абмеркаванні, піяр-кампаніі. Для рэалізацыі пастаўленых задач мы збіраемся правесці маніторынг патрэбаў цяжкахворых дзяцей і іх сямей, стварыць нацыянальную сетку спецыялістаў па сацыяльнай рабоце і суправаджэнню, запрасіць бацькоў у ініцыятыўныя суполкі па абароне правоў цяжкахворых дзяцей, арганізаваць адпаведныя рэгіянальныя форумы. Праект таксама прадугледжвае правядзенне конкурсу па падтрымцы мясцовых ініцыятыў і фінансаванне лепшых з іх у суме да тысячы еўра.

Праект рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй «Беларускі дзіцячы хоспіс» ў партнёрстве з англійскай дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm», пры падтрымцы Магілёўскага абласнога аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду» і іншых устаноў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.