Вы тут

У Вялікім тэатры пакажуць «Сівую легенду»


Вялікі тэатр Беларусі далучаецца да шматлікіх імпрэз, якія ладзяцца ў музеях, бібліятэках, кінатэатрах, галерэях краіны да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 1 снежня гледачы змогуць убачыць сапраўдны шэдэўр нацыянальнай оперы — «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага.


Прэм'ера оперы «Сівая легенда» адбылася 9 верасня 2012 года і адкрыла юбілейны, 80-ы сезон Вялікага тэатра Беларусі. Прызнаны шэдэўр нацыянальнай оперы, 1-я рэдакцыя якога была пастаўлена тэатрам у 1978 годзе і стала падзеяй культурнага жыцця нашай краіны, да гэтага часу натхняе на новыя трактоўкі і чытанні. На сцэне паўстане Магілёў XVІІ стагоддзя. Як адзначаюць музычныя крытыкі, гэтая опера — адна з найлепшых і найбольш арыгінальных у Вялікім, а лібрэта да «Сівой легенды» напісаў сам Уладзімір Караткевіч, перапрацаваўшы для сцэны аднайменную аповесць. XVІІ стагоддзе — час непрыступных замкаў, магнацкіх паляванняў, ганарыстых нобіляў, крывавых боек... І ўсё ж такі гэта гісторыя пра каханне, якое вышэй за ўсё і аб якім складаюцца легенды... У першы дзень зімы яна загучыць на сцэне Вялікага тэатра ў выкананні артыстаў Аксаны Волкавай, Ніны Шарубінай, Сяргея Франкоўскага, Уладзіміра Громава. За дырыжорскім пультам будзе Алег Лясун.

У тэатры адзначаюць, што «вельмі важна, каб у гэты няпросты час гучала мова Караткевіча — яркая, незабыўная, гучалі яго вершы, яго радкі, яго цытаты, якія дораць надзею, якія становяцца глебай, што не дае ўпасці, паветрам, што не дае апусціць крылы...» І прапануюць кожнаму згадаць творчасць беларускага класіка. Для гэтага варта прачытаць верш ці радкі з любімага твора пісьменніка, зрабіць на аснове гэтага невялічкае відэа і выкласці яго ў сваіх сацыяльных сетках з абавязковымі хэштэгамі #Караткевіч, #чытаемразам, #маямова. Самых актыўных і крэатыўных удзельнікаў узнагародзяць запрашальнымі квіткамі на вечар 1 снежня, у які адбудзецца паказ оперы «Сівая легенда».

Алена ДРАПКО

Фота з архіва Вялікага тэатра Беларусі

Загаловак у газеце: У краіну замкаў на крылах кахання...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.