У пункце пропуску «Беняконі» ў асобныя дні снежня з-за рамонту магчымае часовае прыпыненне руху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт пасольства Беларусі ў Літве.
«Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, 3 снежня 2020 года з 09:30 да 11:30, а таксама 4, 7 і 21 снежня з 9:30 да 15:00 у міжнародным памежным пункце пропуску “Шальчынінкай” (сумежны пункт пропуску на беларускім баку — “Беняконі”) плануецца правядзенне рамонтных работ электрычных сетак», — гаворыцца ў паведамленні.
У названыя перыяды магчымае часовае прыпыненне руху транспартных сродкаў і грамадзян праз пункт пропуску.
«Просім ўлічыць адпаведную інфармацыю пры планаванні паездак. Бліжэйшыя пункты пропуску: “Прывалка” і “Каменны Лог”», — растлумачылі ў беларускім пасольстве.
Прэвью: s13.ru
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.