У Барысаве прарыў трубаправода пакінуў 104 шматкватэрныя дамы без цяпла і гарачай вады, паведамляе БЕЛТА.
Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада. «У 07:55 выратавальнікам паступіла паведамленне пра прарыў трубаправода цеплатрасы дыяметрам 400 мм па вул. Дзёміна ў Барысаве Мінскай вобласці. Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння заставаліся 104 шматкватэрных жылых дома, 6 дзіцячых садоў, 2 школы, гімназія і паліклініка», — распавялі ў прэс-службе.
28 лістапада ў 01:55 цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне адноўлены.
Прэв’ю: newstula.ru
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.