Вы тут

У Беларусі тэсціруюць смарт-ашыйнікі для кароў на аснове Інтэрнэту рэчаў


Тэлекамунікацыйны аператар і правайдэр лічбавых паслуг МТС прапанаваў рашэнне для кіравання малочнай фермай на аснове канцэпцыі Інтэрнэту рэчаў. Больш за 120 кароў забяспечылі «разумнымі» ашыйнікамі з радыёмодулямі для дыстанцыйнага маніторынгу асноўных паказчыкаў іх здароўя. Пілотны лічбавы праект запушчаны на адным з сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.


Рашэнне ўяўляе сабой «разумны» ашыйнік з убудаваным IoT-датчыкам і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Перадача дадзеных адбываецца па тэхналогіі NB-IoT. Супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства дыстанцыйна ў рэжыме рэальнага часу могуць вызначыць найбольш аптымальны час эструса ў кароў і кантраляваць румінацыю — жавальны працэс, які характарызуе стан здароўя жывёлы.

Дадзеныя, атрыманыя з датчыкаў смарт-ашыйнікаў, захоўваюцца ў воблачным сэрвісе і дасяжныя персаналу на любой прыладзе праз вэб-браўзэр. Візуалізацыя дадзеных па актыўнасці і румінацыі ажыццяўляецца ў выглядзе падрабязных графікаў.

«Атрыманая з дапамогай разумных ашыйнікаў інфармацыя дае магчымасць павысіць эканамічную аддачу ад кожнай адзінкі буйной рагатай жывёлы. Акрамя таго, яна выкарыстоўваецца для маніторынгу стану здароўя статка. У цэлым дадзенае рашэнне аптымізуе працу супрацоўнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў», — пракаментаваў Іосіф Ляшкевіч, дырэктар сельгаспрадпрыемства «Сяльцы» Глыбоцкага раёна.

Рашэнне для сельскай гаспадаркі на аснове тэхналогіі NB-IoT распрацавана супольна з кітайскай кампаніяй AOTOSO. Такія смарт-ашыйнікі для жывёл выкарыстоўваюць сотні «разумных» малочных ферм Кітая, дзе прымяненне інтэлектуальных лічбавых прадуктаў ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Акрамя таго, падобны вопыт укаранёны на фермах Вялікабрытаніі, Расіі, Чэхіі, ЗША і іншых краін.

Убудаваныя IoT-модулі ў «разумных» ашыйніках адрозніваюцца нізкім энергаспажываннем і здольныя прапрацаваць больш за 5 гадоў ад адной батарэйкі.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».