Памёр адзін з дваіх рабочых, якіх днём 28 лістапада засыпала пяском на будоўлі непадалёк ад дома № 8 на вул. Маякоўскага. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».
Аднаго засыпанага мужчыну супрацоўнікі будаўнічай кампаніі дасталі да прыезду ратавальнікаў — ён быў шпіталізаваны. Іншы чалавек знаходзіўся на адзнацы -5 м у катлаване пад пяском. У 16:35 работнікі МНС дасталі другога мужчыну. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі яго смерць.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв’ю: reform.by
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.