Вы тут

Беларусы не могуць скарыстацца адразу некалькімі рэсурсамі па адсочванні пасылак


Сайты адразу некалькі папулярных рэсурсаў па адсочванні пасылак перасталі адчыняцца ў беларусаў 28 лістапада. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі чытачы.


Так, не адчыняюцца сайты gdeposylka.ru, parcelsapp.com, posylka.net, 1track.ru. Пры пераходзе на іх з’яўляецца паведамленне наступнага зместу: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Інфармацыі аб блакаванні дадзеных рэсурсаў ад Мінінфарма краіны на дадзены момант не паступала.

Прэв’ю: mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.