Вы тут

Жывёлы з пяццю вачыма


Кітайскія навукоўцы знайшлі незвычайных істот.


Даследчыкі знайшлі выкапнёвыя астанкі раней невядомай навуцы групы марскіх жывёл, якая валодала пяццю вачыма. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Адкрыццё зрабілі кітайскія палеантолагі ў Чэнцзянскай біёце ў правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая — мястэчку, якое лічыцца «скарбніцай» для даследавання скамянелых астанкаў жывёл ранняга кембрыйскага перыяду, які пачаўся 570 млн гадоў назад і доўжыўся каля 60 млн гадоў. Аб гэтым адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным у прэстыжным часопісе Nature.

Знаходка, якую навукоўцы назвалі Kylinxia, жыла ў моры 520 млн гадоў таму. Па сцвярджэнні экспертаў, яна спалучае ў сабе марфалагічныя характарыстыкі многіх жывёл. Цела Kylinxia, як і ў прадстаўнікоў сучасных ракападобных, сэгмэнтаванае і пакрыта жорсткім карапаксам. На галаве — пяць вачэй, дзякуючы чаму яна нагадвае апабінію (Opabinia) — прадстаўніка іншага роду марскіх жывёл кембрыйскага перыяду. Пры гэтым Kylinxia, як яе іншы «сучаснік» анамалакарыс (Anomalocaris), валодае кароткімі і тоўстымі пярэднімі канечнасцямі.

Kylinxia, на думку даследчыкаў, належыць да груп жывёл, якія з’яўляліся пераходнымі на шляху да прымітыўных членістаногіх.

Яна з’яўляецца звяном эвалюцыі жывёл, і дазволіць даследчыкам глыбей вывучыць эвалюцыйны працэс у далёкія часы, заўважыў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Чжу Мааянь.

Прэв’ю: scitechdaily.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.