Вы тут

Паўмільёна станцый 5G


Узвялі ў Паднябеснай.


У перыяд 13-й пяцігодкі (2016 — 2020 гг.) у Кітаі было пабудавана больш за 500 тысяч базавых станцый 5G. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле дадзеных ведамства, у краіне да мабільнай сеткі пятага пакалення падключана звыш 100 мільёнаў прылад, што сведчыць пра хуткі рост колькасці карыстальнікаў 5G. «Зараз у краіне пастаянна абнаўляюцца дадаткі 5G, якія ахопліваюць індустрыю, медыцыну, СМІ, транспарт і іншыя галіны», — заявіла Лі Ян, кіраўнік аддзела па развіцці інфармацыйных тэхналогій міністэрства.

У Кітаі сфармавалі мадэль «садзейнічанне выкарыстанню 5G праз будаўніцтва», што спрыяла пашырэнню спажывання інфармацыі, лічыць намеснік міністра Лю Лехун. Цягам 13-й пяцігодкі Кітай прыняў шэраг мер па стварэнні трывалай асновы для паскарэння даследаванняў і распрацовак тэхналогій 5G на фоне прасоўвання і будаўніцтва адпаведных інфраструктурных аб’ектаў.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.