Вы тут

Устаноўлена разліковая норма працоўнага часу на 2021 год


Разліковая норма працоўнага часу на 2021 год устаноўлены пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 лістапада 2020 года № 103, паведамляе БЕЛТА.


Разліковая норма працоўнага часу на 2021 год пры поўнай норме яго працягласці складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю — 2050 гадзін, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным у нядзелю — 2031 гадзіну.

«У 2021 году колькасць працоўных гадзін пры шасцідзённым працоўным тыдні менш, чым пры пяцідзённым, таму што чатыры непрацоўныя святочныя дні — 2 студзеня, 1 мая, 3 ліпеня і 25 снежня — прыпадаюць на суботу. Такая ж сітуацыя складвалася, напрыклад, у 2009-м, 2010-м, 2015 годзе і 2020 гадах», - адзначылі ў міністэрстве.

Дадзеная разліковая норма працоўнага часу ўстаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці працоўнага часу (40 гадзін у тыдзень) і толькі для названых рэжымаў працы. «У арганізацыях з іншымі рэжымамі працы наймальнік самастойна разлічвае норму працоўнага часу каляндарнага года з захаваннем нормаў артыкулаў 112-117 Працоўнага кодэкса. Сваім лакальным прававым актам ён усталёўвае на адпаведны каляндарны год яе велічыню, якая будзе з’яўляцца для работнікаў арганізацыі поўнай нормай працягласці працоўнага часу» , - дапоўнілі ў Мінпрацы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.