Вы тут

Распрацаваны праект праграмы мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей да 2025 года


У Беларусі распрацаваны праект праграмы мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей да 2025 года, Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення тарфяной прамысловасці ДВА «Белпалівагаз» Міхаіл Хаміцэвіч, інфармуе БЕЛТА.


«У бягучым годзе распрацавана праграма комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці на 2021-2025 гады. Яе асноўная мэта — дыверсіфікацыя паліўна-энергетычнага балансу рэспублікі за кошт выкарыстання тарфяной прадукцыі, забеспячэнне спажыўцоў тарфянога паліва ў поўным аб’ёме, а таксама забеспячэнне бясстратнай работы арганізацый тарфяной галіны», — сказаў Міхаіл Хаміцэвіч.

Праект праграмы распрацаваны з улікам узгодненасці з праектам праграмы па энергазберажэнню на 2021-2025 гады і ўвязаны з паліўна-энергетычным балансам да 2030 года.

Аб’ёмы вытворчасці тарфяной прадукцыі ў праграме сфарміраваны ў адпаведнасці з заяўкамі патэнцыйных спажыўцоў.

Сярод стратэгічных задач галіны Міхаіл Хаміцэвіч назваў павелічэнне тарфянога паліва на аб’ектах цэментнай галіны да 511 тыс. т у год, а таксама працяг працы па пераводзе цеплакрыніц ЖКГ на тарфяное паліва.

На тэрыторыі Беларусі запасы торфу ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі прыдатныя больш за 300 млн т, або 12%. Арганізацыі тарфяной прамысловасці распрацоўваюць 1,3% ад агульнага аб’ёму запасаў тарфяной сыравіны ў рэспубліцы і здабываюць каля 2 млн т торфу.

Прэв’ю: ogorod.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.