Вы тут

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ пройдзе 1 снежня ў анлайн-фармаце


1 снежня адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У пасяджэнні па відэасувязі прыме ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, паведамляе сайт АДКБ.


Пасяджэнне пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова.

На парадку дня сустрэчы - стан і перспектывы развіцця глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама ключавыя аспекты дзейнасці арганізацыі.

- Таксама будуць падведзены вынікі старшынства Расіі, якое пяройдзе да Таджыкістана. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню АДКБ з ААН з акцэнтам на праблематыку міратворчасці, – паведамілі ў АДКБ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.