Вы тут

Беларусь падтрымлівае пашырэнне паўнамоцтваў краін-назіральнікаў у ШАС — Галоўчанка


Беларусь падтрымлівае пашырэнне паўнамоцтваў краін-назіральнікаў у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС у фармаце відэаканферэнцыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Нават у няпростых умовах нам неабходна з аптымізмам глядзець у будучыню і прымаць дзейсныя меры па пашырэнню супрацоўніцтва ў першую чаргу ў рамках удасканалення ўдзелу ў Шанхайскай арганізацыі. Як адказны і актыўны ўдзельнік ШАС, Беларусь гатова актыўна падключацца да ўсіх механізмаў і праектах. Мы падтрымліваем працу краін-членаў над новай рэдакцыяй палажэння аб статусе назіральніка пры ШАС, якая дазволіць пашырыць паўнамоцтвы і ўзровень ўцягнутасці ў праграмы і працэсы арганізацыі краін-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь гатова дзяліцца ў ШАС вопытам па шырокаму спектру пытанняў. Гэта выкарыстанне сучасных навігацыйных сістэм нагляду за таварамі і грузамі, удасканаленне IT-сферы, барацьба з вірусамі і інш.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў важнасць захавання гуманітарных сувязяў у няпростых эпідэміялагічных умовах. У 2019 годзе сакратарыят арганізацыі прэзентаваў праект «8 цудаў ШАС». Раман Галоўчанка прапанаваў распаўсюдзіць яго таксама на назіральнікаў і партнёраў па дыялогу. Паводле яго ацэнкі, гэта будзе садзейнічаць павышэнню турыстычнага патэнцыялу дзяржаў ШАС.

Прэм’ер-міністр таксама запрасіў краіны ШАС на спецыялізаваны форум, прысвечаны медыцыне. Яго плануюць правесці ў 2021 годзе на пляцоўцы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.