Вы тут

Ствараем машыны — будуем сябе


На пытанне пра перспектывы машынабудаўнічай галіны, якое прагучала ў часе наведвання Прэзідэнтам Беларусі прадпрыемства “Гомсельмаш”, Аляксандр Лукашэнка заявіў адназначна: “Машынабудаванню ў Беларусі быць!”


Аляксандр Лукашэнка наведвае прадпрыемства “Гомсельмаш”

Як уплывае развіццё машынабудавання ў краіне на ўмацаванне творчага, інтэлектуальнага патэнцыялу ўсяго народа? І без навуковых выкладак відавочна: вельмі станоўча. І калі ў часе наведвання “Гомсельмаша” на сустрэчы з працоўным калектывам у Прэзідэнта запыталі пра перспектывы машынабудаўнічай галіны ў краіны, ён разважаў так: “Гэта аснова. Для мяне, як Прэзідэнта, гэта аснова: зберагчы машынабудаванне. Для чаго? Не для таго, каб вырабляць гэтыя жалязякі, не ў тым галоўнае. А галоўнае — у нас будуць інжынеры. У нас будуць канструктары, кіраўнікі”.

Ёсць выслоўе: мы робім працу, а праца робіць нас. Бо ў працы мы набываем, удасканальваем нейкія навыкі. І чым больш яна складаная, то ўсё больш развіваюцца інтуіцыя, інтэлект. Назапашваецца досвед існавання ў соцыуме, разуменне свайго месца ў ім, глыбей спасцігаюцца ягоныя законы — пісаныя й няпісаныя. Да таго ж на сучасных вытворчасцях, пры “разумных” станках, рабатызаваных комплексах патрэбныя адпаведныя спецыялісты, пажадана з вышэйшай інжынернай адукацыяй. І як універсітэт у горадзе, вобразна кажучы, пралівае святло ведаў на ўсіх гараджан, стварае пэўную культурную атмасферу, так і сучасная вытворчасць дадае ў наваколле ды ў “архітэктуру” краіны (калі вытворчасць знакавая) важныя элементы. І не выпадкова, дарэчы, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей дакладваў Кіраўніку дзяржавы пра вытворча-эканамічнае й сацыяльнае развіццё ўсяго рэгіёну. І пра стан спраў на заводзе ішла размова: з імі знаёміў кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Новікаў.

На палетках — беларускія камбайны

Працягваючы развагі пра важнасць “інжынернай праслойкі” ў грамадстве, Прэзідэнт прызнаўся: “Калі я прызначаю на пасаду людзей, гляджу біяграфію чалавека, калі ў яго ёсць армія й рабочая закваска, ды яшчэ калі ён інжынерам недзе папрацаваў — зялёная вуліца. Вось галоўнае: мы мазгі зберагаем, людзей. Таму гэта вельмі важна”. І досвед станаўлення “Гомсельмаша” — важкая прычына, каб развіваць машынабудаўнічую галіну. Аляксандр Лукашэнка згадаў, як у сярэдзіне 90‑х у Беларусі не было тэхнікі, каб убраць збожжа: камбайны з часоў СССР на той час знасіліся. “І вось тады было галоўнае пытанне: што рабіць з “Гомсельмашам”, — успомніў Прэзідэнт. — Ці будзем вырабляць мы свае кормаўборачныя й зернеўборачныя камбайны? А тады ж толькі два тыпы й выраблялі”. Былі, вядома ж, аргументы супраць будаўніцтва свайго камбайна, прапаноўвалася закупіць такую тэхніку ў Германіі: “Я гавару: а за што купім? Для таго, каб купіць дарагія камбайны ў Германіі маркі CLAAS ці John Deere амерыканскія, вялізныя грошы патрэбныя. І тады мы прынялі рашэнне: будзем рабіць свой камбайн”, — расказаў Прэзідэнт.

Вось такі, компексны падыход пры рашэнні дзяржаўных праблем — эканамічных, сацыяльных, культурных — і дае ў выніку добры плён. Аляксандр Лукашэнка, згадаўшы мінулае, прадоўжыў: “Калі вы ў мяне пытаецеся, якая перспектыва — ды я ніколі ў жыцці не пайду на тое, каб загубіць тое, што рабіў, у тым ліку і ўласнымі рукамі. Таму машынабудаванню ў Беларусі — быць”!

Іван Ждановіч

Фота БЕЛТА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».