Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года нумар 679. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе $42 за 1 т (раней - $42,2).
Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,1 за 1 т (раней - $23,2).
Што датычыцца ставак на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы, то яны застануцца ранейшымі - $12,6 за 1 т.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны таксама былі зніжаны.
Прэв’ю: yandex.com
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.