Вы тут

Домік Дзеда Мароза ў сталічным парку Горкага пачне працу 23 снежня


Галоўны навагодні персанаж стане прымаць гасцей у сваім доміку ў парку ім. Горкага з 23 снежня. Ён прабудзе там да 7 студзеня, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва ўпраўленні «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд».


У дзень адкрыцця Дзядулю са Снягуркай можна ўбачыць а 12:00, пасля чаго дзверы казачнага жылля будуць адкрыты з 10:30 да 18:30. Выключэнне — 1 студзеня, у святочны дзень ўлюбёнец дзяўчынак і хлапчукоў плануе віншаваць мінчан з 12:00. А з’едзе герой з доўгай белай барадой 7 студзеня ў 15:00.

— Запісацца ў госці да Дзеда Мароза ўжо можна, — падзялілася начальнік сектара культурна-масавай і спартыўнай работы ўпраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд» Лідзія Вежнавец. — З наступнага тыдня з’явіцца і паштовая скрыня на доміку, куды хлопцы могуць адправіць свае лісты з пажаданнямі.

У святочныя і выходныя дні сустракаць дзятву будзе і ўнучка Дзядулі Мароза. Традыцыйна маленькіх наведвальнікаў чакаюць прывітанне і віншаванне, а таксама салодкі падарунак, які можна атрымаць наўзамен на навагодні верш або песню.

Як распавяла Л. Вежнавец, некаторыя школы і дзіцячыя сады ўжо запісаліся ў госці. Гэта нядзіўна, бо домік за доўгія гады існавання набыў вялікую папулярнасць у жыхароў сталіцы. Дарэчы, кошт наведвання з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні — 25 рублёў з сям’і з адным дзіцём, у буднія — 22. Цана для груп разлічваецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей.

Прэв’ю: rebenok.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».